Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

— Я літаратуру люблю, ды толькі не цяперашнюю.

— Чаму?

А вось чаму. Я нядаўна пераязджаў Оку на пароме з нейкім барынам. Паром прыстаў да крутога месца: трэба было выцягваць экіпажы на руках. У пана была Фурманка вельмі цяжкая. Пакуль перавозчыкі надсаджваліся, усцягваючы фурманку на бераг, барын так крахтаў і напруджваўся, стоячы на пароме, што нават шкада яго было... Вось, падумаў я, новае дапасаванне сістэмы раздзялення работ! Так і цяперашняя літаратура: адны вязуць, справу робяць, а яна крэкча. Дар'я Міхайлаўна ўхмыльнулася.

— І гэта называецца аднаўленнем сучаснага быту, — прадоўжваў неугамонны Пігасаў: — глыбокім спачуваннем да грамадскіх запытанняў і яшчэ неяк... Ох, ужо-ж гэтыя мне гучныя словы!

— А вось жанчыны, на якіх вы так нападаецетыя, прынамсі, не ўжываюць гучных слоў.

Пігасаў паціснуў плячыма.

— Не ужываюць, бо не умеюць.

Дар'я Міхайлаўна крыху пачырванела.

— Вы пачынаеце гаварыць дзёрзкасці, Афрыкан Семёныч! — заўважыла яна з прымушанай усмешкай.

Усё сціхла ў пакоі.

— Дзе гэта Золатаноша? — запытаўся раптам адзін з хлопчыкаў у Басістава.

— У Палтаўскай губерні, мой любенькі, — падхапіў Пігасаў — у самай Хахландыі. (Ён узрадваўся выпадку змяніць гутарку.) — Вось, мы разважалі пра літаратуру, - прадоўжваў ён:-калі б у мяне былі лішнія грошы, я-б зараз зрабіўся маларасійскім паэтам.

— Гэта што яшчэ? Нішто паэт! — не згадзілася Дар'я Міхайлаўна: — хіба вы ведаеце па-маларасійску?