Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

Валынцэў паціснуў руку Дар'і Міхайлаўне і падышоў да Натальі Алексееўны.

— А што, гэты барон, ваш новы знаёмы, прыедзе сёння? — спытаў Пігасаў.

— Так, прыедзе.

— Ён, кажуць, вялікі філасоф; Гегелем так і пырскае.

Дар'я Міхайлаўна нічога не адказала, пасадзіла Александру Паўлаўну на канапу і сама змясцілася каля яе.

— Філасофія, — гаварыў далей Пігасаў: — вышэйшы пункт гледжання! Вось яшчэ смерць мая: гэтыя вышэйшыя пункты гледжання. І што можна ўбачыць зверху? Нябось, калі захочаш каня купіць, не з каланчы на яго глядзець будзеш!

— Вам гэты барон хацеў прывезці артыкул нейкі? — спытала Александра Паўлаўна.

— Так, артыкул, — адказала з пераўвялічанаю абыякавасцю Дар'я Міхайлаўна: — аб адносінах гандлю да прамысловасці ў Pacіl... Але не бойцеся; мы яе тут чытаць не будзем... Я вас не за гэтым паклікала. Le baron est aussі almable que savant[1]. І так добра гаворыць па-руску! С'est un vraіtorrent... іl vous entraîne[2].

— Так добра па-руску гаворыць, — прабурчэў Пігасаў: — што заслугоўвае французскай пахвалы.

— Сярдуйце яшчэ, Афрыкан Семеныч, сярдуйце... Гэта вельмі пасуе да вашай ускалмачанай прычоскі... Аднак, што-ж ён не едзе? Ведаеце што, messіeurs et mesdames[3], — дадала Дар'я Міxaйлаўна, зірнуўшы вакол: — пойдзем у сад.. Да абеду яшчэ каля гадзіны засталося, а надвор'е слаўнае...

Уся кампанія паднялася і адправілася ў сад.

  1. Барон нагэтулькі ласкавы, як і вучаны (фр.).
  2. Гэта сапраўдны паток... ён вас захапляе (фр.).
  3. Паны і дамы (фр.).