Старонка:Рудзін Дваранскае гняздо 1935.pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

— Mersi¹... Аднак, мне совесна. Вы самі яго аб'езджваеце... гэта, кажуць, вельмі цяжка...

— Каб даставіць вам малейшую радасць, вы ве- даеце, Наталья Алексееўна, я гатоў... Я... і не на такія драбніцы...

Валынцэў замяшаўся.

Наталья дружалюбна зірнула на яго і яшчэ раз сказала: мersi.

— Вы ведаеце, — зноў пачаў Сергей Паўлыч пасля доўгага маўчання: — што няма такой рэчы... Але навошта я гэта гавару! Вы-ж усё ведаеце.

У гэты момант у доме празвінеў звон.

— Ah! la cloche du diner! — зепалася m-lle Boncourt², "Quel dommage", падумала сама сабе ста- рая францужанка, узыходзячы на балкон услед за Валынцэвым i Натальей: "quel dommage que ce charmant garçon ait si peu de ressources dans la conversation 3, што можна было б па-руску так перакласці:, ты, мой милый, мил, но плох нем- ножко".

Барон на абед не прыехаў. Яго прачакалі з поў- гадзіны. Гутарка за сталом не ладзілася. Сергей Паўлыч толькі пазіраў на Наталью, каля якой ся- дзеў і старанна наліваў ёй вады ў шклянку. Пан- далеўскі дарэмна стараўся заняць суседку Александру Паўлаўну: ён увесь закіпаў салод- касцю, а яна ледзь не пазяхала. сваю, Басістаў круціў каточкі з хлеба i нi пра што не думаў: нават Пігасаў маўчаў, і калі Дар'я Мi- хайлаўна заўважыла яму, што ён вельмi нелас- кавы сёння, хмура адказаў: калі-ж я бываю ласка- 1 Дзякую (фр.). 2 А, абедзенны званок... вернемся (фр.). 3. Шкада, што гэты чароўны хлопчык такі няздатны да раз- моу (фр.). 31