Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/508

Гэта старонка не была вычытаная

ўрыўкі „Вэронікі“ пачынаюцца са слоў „І мела дзеўча выгляд маткі“, „І прад высокаю красою“ (т. I, № 184). 24. Нячытэльныя вершаваныя алоўкавыя накіды. 25. Нячытэльныя накіды вершам і прозаю. 26. Нячытэльныя вершаваныя алоўкавыя накіды. 27. На аднэй стар. нячытэльныя нататкі, на другой — поэта дае 8 назваў рэцэнзій на свае творы і перакладаў іх на іншыя мовы: 1) Пераклад вершу „Прыйдзе вясна“ М. Вдовічэнка ў „Раде“[1] 1909 г. 2) Пераклад вершу „Прыйдзе вясна“ М. Шапавала ў „Літер. Науков. Віст.[2] 1909 г. № 9. 3) Верш „Над магілай“ — у тым жа часопісе. 4) Крытычная ацэнка з біографіч. вядомасьцямі і перакл. вершу „Маёвым ранкам“ у „Вест. Евр.“ 1911, № 1, ст. А. Пагодзіна „Белорусские поэты“. 5) „Упамінаньне ў заметцы Вараного аб вышэйназванай стацьці. „Рада“, 1911 г. 6) Крытычная ацэнка А. Чэрнага ў „Пшэгляду Славянскім“ 1911 г. 7) Упамін. у „Большой Энциклопедии“ т-ва Гранат, выд. 7-е стар. 365. 8) Рэцэнзія на стацьцю „Слаі і глыбы“ ў „Минским Слове“ 1911 г. 28) Дрэнна чытэльныя алоўкавыя і атрамантныя накіды вершаў, між іншымі сонэт А. Пагодзіну („Среди песков Египетской земли“ — т. I, № 171). 29. Чарнавыя накіды в. „Ах, как уютно, чисто, мило“… (гл. т. I, увагу да вершу „Гутарка з паненкамі“ № 162).

7. Вучнёўскі сшытак у папяровай сіняй вокладцы з 28 стар. in 4°, на першай — верш „Цёплы вечар, ціхі вецер“ (т. I, № 101), на другой — пачатак вершу „Добра ў вышу нябесную глянуць… (т. I № 113).

8. 35 паасобных аркушоў рознага памеру (in 2º, 4º, 8º) з чарнавымі накідамі. 1. Пачатак артыкулу „Сонэт“ (т. ІІ № 33), чарнавік вершу „На цёмнай гладзі сонных луж балота“ (т. I, № 172). 2 Артыкул „Сонэт“ (т. I, № 33). 3. Пачатак артыкулу „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVI стал.“ (т. I, № 3), пераклады з ВэрленаАсеньняя песьня“ (т. I, № 215) і „Плач сэрца мойго“ (т. I, № 216). 4. Урывак вершу „Ой, грымі, грымі, труба, уранку рана“ (т. I, № 253). 5. Дрэнна чытэльныя накіды вершаў, сярод іх — трыолет „Калісь глядзеў на сонца я“ (т. I, № 174). 6. Дрэнна чытэльныя нататкі. 7. Аўтографы вершаў „За дахамі места“ (т. I, № 133), „Пад ценьню цёмных ліп“ (т. I, № 38), „Сеў хлопчык з блюдзечкам“ (т. I, № 136), „Першая любоў“ (т. I, № 36), „На глухіх вулках — ноч глухая“ (т. I, № 134), „Маркотна я чакаю, для чаго ты“ (т. I, № 167), „Зьвярнуў калісь Пегас на вулкі“ (т. I, № 130), „Ад сьпекі дышуць дахі і асфальт“ (т. I, № 137), „Завіруха“ (т. I, № 135), „Белым сьнегам укрылася вуліца“ (т. I, № 34), „Дзесь у хмарах жывуць павукі“ (т. I, № 107). 8. Аркуш звычайнага памеру, увесь сьпісаны дрэнна чытэльнымі вершаванымі алоўкавымі накідамі, 9. Чвэртка аркушу з чарнавымі вершаванымі накідамі і нататкамі поэты, 10. Чарнавы накід вершу „Сонэт Арвэра“ (т. I, № 209) і іншыя нячытэльныя нататкі і накіды. 11. Аркуш з папсаванымі ад вады накідамі вершаў. 12. Накіды вершу „Восстание“ (т. I, № 231). 13. Дрэнна чытэльныя накіды вершаў — „Ўсё, аб чым калісь мы сьнілі“, „Слушайце песьню“ і інш. 14. Верш „Залюбовался солнцем я“ (т. I, № 300) і інш. нячытэльныя накіды. 15. Нячытэльныя нататкі поэты. 16. Нячытэльныя вершаваныя алоўкавыя накіды. 17. Аркуш in 2° увесь дробна сьпісаны дрэнна чытэльнымі накідамі вершаў, сярод якіх „Пачуцьцю цёмнаму падлеглая“ (т. I, № 186), „Усё за дзіцёнка“ (як відаць варыянт да аднаго з вершаў цыклю „Каханьне і сьмерць“, т. I, № 186-198) — і інш. 18. Чарнавы накід вершу „Сьмерць шэршня“ (т. I, № 238). 19. Верш „Молодятник“, выдрукаваны ў I-м томе за № 279 пад назваю „Зеленая любовь“. 20. Нячытэльныя нататкі. 21. Чарнавы накід вершу „Ой грымі, грымі труба ўранку рана“ (т. I, № 253). 22. Чарнавы дрэнна чытэльны вершаваны накід

  1. „Рада“ — газэта, выходзіла ў Кіеве.
  2. Часопіс. Выдаваўся ў Кіеве.