Старонка:Творы М. Багдановіча (1927—1928). Том II.pdf/514

Гэта старонка не была вычытаная

ПАПКА XIV

зьмяшчае ў сабе аўтографы М. Багдановіча, дадаткова атрыманыя ад А. Ю. Багдановіча, Я. Ю. Лёсіка, Я. Л. Дылы, С. М. Некрашэвіча, М. Касьпяровіча.

1. Чыставы аўтограф артыкулу „Забыты шлях“ (т. II, № 8) — 11 ст. in 4°. Пераданы ў камісію М. Касьпяровічам.

2. 2 старонкі in 4° чыставога тэксту артыкулу „Хто мы такія“ (т. II, № 21). Пераданы ў камісію Я. Лёсікам.

3. Чыставы аўтограф апавяданьня „Гарадок“ (т. I, разьдзел VII, № 6). Пераданы ў камісію А. Смолічам.

4. Аўтограф артыкулу „Аб веры вашых прашчураў“ (т. II, № 32) — 6 стар. in. 4°. Пераданы ў камісію А. Смолічам.

5. Аркуш, задатаваны 1917-м годам, з апошнімі перадсьмяротнымі накідамі поэты, сярод якіх урыўкі вершаў „Набягае яно вечарамі“, „Пралятайце вы, дні“, „У краіне сьветлай, дзе я ўміраю“ (т. I, №№ 87, 88, 89). Пераданы ў камісію Я. Дылам.

6. Чыставы аўтограф вершу „Паво“ (т. I, № 201) — 3 стар. in 4°.

7. Чыставы аўтограф вершу „Слушай, Рона, эту сказочку про „Гагу“ (т. 1, № 228) — 1 ст. іn 8°. Дасланы А. Ю. Багдановічам.

8. Сшытачак 20 старонак памерам іп 8°. На першай старонцы надпіс: „Максім Багдановіч, нанізка вершаў „Каханьне і сьмерць“ Яраслаў. Серпень-кастрычнік 1912 р.“. У сшытку 14 чыставых аўтографаў з папраўкамі радактарскага характару. Усе вершы выдрукаваны ў I-м томе (№№ 185-198). Пераданы ў камісію С. Некрашэвічам.

9. Аркуш паштовага формату з чыставым аўтографам вершу „Страцім-лебедзь“ (т. I, № 85). Пераданы ў камісію М. Касьпяровічам.

10. 6 старонак in 4° з чыставымі аўтографамі вершаў: „Бяседная“ (т. I, № 86-I), „У Максіма на кашулі вышыты галубкі“ (т. I. № 72), „Як прыйшла я на ток малаціць“ (т. I, № 86-II), „Хоць і зорачка — ды не вячэрняя“ (т. I, № 86-III), „А як сьмерцю Максіма скаралі“ (апошнія радкі в. „Максіма і Магдалены“ (т. I, № 63). Пераданы ў камісію М. Касьпяровічам.


ПАПКА II

зьмяшчае ў сабе матар‘ялы, дасланыя бацькам пісьменьніка ў верасьні 1923-га г. і ў жніўні 1924-га г. і ўспаміны аб М. Багдановічу, атрыманыя камісіяй на працягу 1925—1927 г. г.

1. Уласнаручны рукапіс Адама Юравіча Багдановіча пад назваю „Материалы к биографии Максіима Адамовича Богдановича“ — 93 старонкі in 2°.

2. Сшытак, 32 старонкі памерам in 4º з дваццацю двума вершамі поэты. На загалоўнай старонцы надпісана: „Зеленя“. Стихи. Перевод с белорусского автора. — Переводы стихов — словно женщины: если красивы, то не верны, если верны, то некрасивы. Нем. писат. поговорка. — Ярославль. 1909—13 г. На трэцяй старонцы — адно слова: „Нюте“. Тут-жа прыпіска бацькі пісьменьніка аб пахаджэньні перакладаў. „У 1913-м ці 14-м годзе, гаворыцца ў прыпісцы, была ў госьцях у Яраслаўлі стрэчная сястра Максіма Адамавіча — Ганна Іванаўна Гапановіч. Ей поэта падараваў кніжку сваіх вершаў на беларускай мове. Яна сказала, што ня зможа ацаніць поэтычных вартасьцяй яго твораў, бо ня добра разумее беларускую мову. Тады Максім Адамавіч, уласнаручна перапісаўшы, падараваў ей сшытак перакладаў у расійскай мове, які ў яе і захоўваецца. З гэтага сшытку зьнята копія стрэчным братам поэты Андрэем Пятровічам Галаванавым“.