Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/761

Гэта старонка не была вычытаная

ЧУМА ж. мор, паморак.

ЧУМАЗЫЙ, чарнявы, мурзаты.

ЧУМИЧКА, палонік.

ЧУНКИ, ручныя саначкі; санкі, крынджолкі.

ЧУРБАН, калода, калодка; аслапень.

ЧУРОК, калодачка, аслапок. Ў аслапкі гуляць.

ЧУТЬ, ледзь. Ледзь здолеў. Ледзь дабыў. Ледзь не зваліўся. Ледзь не памёр.

ЧУЯТЬ, чуць, чуткі, чуткасьць.

ЧУШЬ, чаўпня, чаўпе; нісянеціца, лухта.

Ш.

ШАБАШ м. жыд. сьвята, спачынак.

ШАБЛОН м. франц. соймень, соймеўка.

ШАВКА, парода сабак; брэхта, шаняўка.

ШАВКАТЬ, шамкать.

ШАГАТЬ, крочыць. Кажуць у нас і „шаг“ як меру, шаг, сяг, сяжань аднаго парадку словы; першае як сягнуць крокам, другое ўстоячкі ўвысь рукой.

ШАГ м. крок.

ШАЙКА ж. банда.

ШАЙКА, абручнае начыньне: ражка, шаплік.

ШАЛАПАЙ франц. целяпей.

ШАЛАШ, будка, буда.

ШАЛЬНОЙ, шалёны, шалець.

ШАРОВАРЫ, шырокіе штаны; ганавіцы.

ШАРАШИТЬ, ШАРАХНУТЬ, абалошыць, балохнуць; трахнуць, трэснуць.

ШАРКАТЬ, шорхаць, шаркаць, шаркатаць.

ШАРЛАТАН, ашуканец, хлюс.

ШАРНИР м. завесы, завескі; вяртугі.