Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Ш/Цалкам

Ч Ш (цалкам)
Слоўнік
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Щ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ш.

ШАБАШ м. жыд. сьвята, спачынак.

ШАБЛОН м. франц. соймень, соймеўка.

ШАВКА, парода сабак; брэхта, шаняўка.

ШАВКАТЬ, шамкать.

ШАГАТЬ, крочыць. Кажуць у нас і „шаг“ як меру, шаг, сяг, сяжань аднаго парадку словы; першае як сягнуць крокам, другое ўстоячкі ўвысь рукой.

ШАГ м. крок.

ШАЙКА ж. банда.

ШАЙКА, абручнае начыньне: ражка, шаплік.

ШАЛАПАЙ франц. целяпей.

ШАЛАШ, будка, буда.

ШАЛЬНОЙ, шалёны, шалець.

ШАРОВАРЫ, шырокіе штаны; ганавіцы.

ШАРАШИТЬ, ШАРАХНУТЬ, абалошыць, балохнуць; трахнуць, трэснуць.

ШАРКАТЬ, шорхаць, шаркаць, шаркатаць.

ШАРЛАТАН, ашуканец, хлюс.

ШАРНИР м. завесы, завескі; вяртугі.

ШАРФ м. франц. шырынка.

ШАР м. клуб, клубаваты. Зямельны клуб.

ШАТАТЬ, ківаць, хібаць, чапаць, віхтаць, хвіртаць.

ШАТАТЬСЯ, ківацца, хібацца, чапацца, віхтацца.

ШАТАТЬСЯ, хадзіць без занятку; бадзяцца.

ШАТКІЙ, хібкі, зыбкі, валкі.

ШАТЕР м. ШАТРО, шацёр. А на тваім дварэ шяцёр стаіць.

ШАФЕР м. нямецк. дружка; дружбант.

ШАХЛАТЫЙ, касматы і натапыраны; калматы.

ШАХМАТЫ гульня фігурамі; шахматы. Названьне фігур: пешка — ніжнік, офицер — вышнік, лошадь, ферт — конь, царица — краля, царь — кароль.

ШАХТА ж. ням. шыбра.

ШАШКА ж. шабля.

ШАШНИ, шэпты, пошэпкі.

ШАМШУРА ж. чапец, чыпак, чэпчык.

ШАЯТЬ, гарэць бяз полымя жарам; жухнуць.

ШВАБРА ж. памяло.

ШВАЛЬ, зброд; хломазд.

ШВЕЙЦАР м. прыдзьвернік.

ШВИДКО укр. хутка.

ШВЫРЯТЬ што, кідаць, шпураць.

ШЕВЕЛИТЬ што, чым; кратаць, крануцьнуцца.

ШЕЛЕСТ м. шумценьне, шумціць; шашчыць, шастае, шаскучы, шоскат; шомаст, шамасьціць, шамацець, шамочыцца, шускат, шушчыць, шустае.

ШЕЛК м. шоўк, шаўковы, шаўкавіты.

ШЕЛЛАК м. шарляк.

ШЕЛОМ м. шышак.

ШЕЛОХНУТЬ, варухнуць, варухнуцца.

ШЕЛУДИ мн. шалуды, шалудзівы, парxi.

ШЕЛУХА, лушпа, лушпіньнё, лузга, луска.

ШЕЛУШИТЬ, лушчыць, лузгаць.

ШЕЛЮГА, адмена вербы Salix rubra; шаўлюга, шалюга.

ШЕРЕНГА, шаруга, шаруговы.

ШЕРОМЫГА ж. галцяй.

ШЕРОХ, шоскат, шашчыць, шастае; шурхат, шуршыць. Шуршыць, шэлясьціць і дарагім піжмам ваняе.

ШЕРЕХОВАТЫЙ, шурпаты, шаршавы.

ШЕРСТЬ, воўна. Цьвёрды волас, як у сьвіньні на хрыбце, завецца шэрсьць, шасьціньне, шорстка; авечкі даюць воўну; воўнай агульна называецца усякая поўсьць, якая ідзе на пражу; конь, карова, сабака маюць поўсьць, чалавек — валасы.

ШЕРСТЯНОЙ, ваўняны.

ШЕРШАВЫЙ, шурпаты.

ШЕСТЕРКА, шостка.

ШЕФ м. франц. старшыня.

ШЕЯ ж. шыя, шыйка, шыйны.

ШИБКІЙ, борзды, борзкі.

ШИВОРОТ м. каршэль. Узяць каго за каршэль.

ШИКАТЬ на каго, сыкаць, цыкаць.

ШИНЕЛЬ ж. шынэль.

ШИП, пыж.

ШИПЯЩІЙ, сіпучы, сіпун, сіпець, сіплы.

ШИРИНА ж. шырыня, шырокі, шырасць.

ШИРМА нямецк. заслона, застка.

ШИРЯТЬ, лынаць, лынае.

ШИФР франц. умоўнае пісьмо.

ШКАЛИК, карчомная мера гарэлкі; шкелік.

ШКАП, шафа, шафка.

ШКАТУЛКА франц. хоўтка, каўчаг.

ШКВАЛ, налёт раптоўнага ветру.

ШКВАРИТЬ што, скварыць, скварка, сквар.

ШКИПЕР м. аснач.

ШКОЛА лац, ням. школа, школіць; вучэльня.

ШКУРА, скура, скурка, скурат.

ШЛАГБАУМ м. ням. рагатка.

ШЛАК, пена, якая творыцца пры ператопцы руды; гар, жуглі. ня.

ШЛЕПОК, пляскач. Даць пляскача.

ШЛИФОВАТЬ, шліхтаваць, шліхтар, шліхтарня.

ШЛЮЗ м. нямец. вароты для пропуску і затрымкі вады ў гаці; затор.

ШЛЮПКА, шчалупа, шчалупка.

ШЛЯПА ж. капэлюш, капялюх.

ШЛЯПКА у цьвяку, плешка.

ШЛЯТЬСЯ, сноўдацца, лахаць, лындаць, валондацца, бадзяцца.

ШНЫРЯТЬ, шмыгаць.

ШОМПОЛ м. штэмпаль, прыбоец.

ШОРНИК м. рымар, рымарства.

ШОССЕ франц. бітая дарога; гасьцінец.

ШПАКЛЕВАТЬ, замазываць пазы; пазаваць, шпараваць.

ШПАЛА, папярэчны ляжак пад шыны; пакладня.

ШПАТ, валгак (?).

ШПАЦІЯ друкарск. разьбіўка, разстаноўка.

ШПЕНЬ, спатырчак, шпунт.

ШПІОН м. франц. шпег, шпегаваць.

ШПОРА ж. астрога.

ШПРИЦ нямецк. спрыца.

ШТАБЕЛЬ нямецк. зложаныя ў парадку будаўляныя і другія матэрьялы; пагон.

ШТАБ м. нямецк. вайсковае кіравецтва.

ШТАЛЬМЕЙСТЕР м. канюшы.

ШТАМБ м. ням. бервяно.

ШТАМП м. нямецк. прыбор да выбіваньня з мэталю прыкл. манэт.

ШТАТИВ м. падстаўка.

ШТАТ, склад якога ураду; почат.

ШТЕМПЕЛЬ нямецк. кляймо.

ШТИБЛЕТЫ, камашы.

ШТИЛЬ нямецк. поўнае зацішша; сьціш.

ШТИЛЬ аб мастацтве, стыль, стылёвы.

ШТОПАТЬ назуткі, цыраваць.

ШТОПОР м. шніпар.

ШТОРА, запавеса.

ШТОРМ м. ням. бура на моры.

ШТОФ, мера цеклацяў; поўгарцовік.

ШТРАФ м. нямецк. кара грашмі.

ШТРИХ м. нямецк. крыска.

ШТУКА нямецк. штука, штучны.

ШТУКАТУРИТЬ сьцяну, тынкаваць, тынк.

ШТУРМАН м. стырнік.

ШУБА ж. кажух. Кажух пакрыты сукном: барма.

ШУЙЦА ж. црк. лявіца.

ШУМ м. голс, голк, галкатня, галакаць.

ШУРИН м. швагер, пасестрым.

ШУТИТЬ жартаваць, жарты, жарт.

ШУТЫЙ, лабаты.

ШУФЕЛЬ м. шупель.

ШУШЕРА ж. хломазд, галастра.

ШУШУКАТЬ, шапятацьтаньне, шапятункі, шапятунтуха.