Старонка:Vacłaŭ Łastoŭski. Padručny rasijska-kryŭski (bełaruski) słoŭnik (1924).pdf/766

Гэта старонка не была вычытаная

Щ.

ЩЕБЕНЬ, біты камень да направы дарог; грант.

ЩЕБЕТ м. пошчак, шчакатаць; шчэбет; пяюкаць, пяюканьне.

ЩЕГОЛЯТЬ, франтаваць, франт.

ЩЕДРІЙ м. шчодры, шчодрасьць, шчадротлівы; шчадрэц, конадзень Новага году. Ходзячы вітаць з Новым Годам кажуць: Шчодрага году!

ЩЕКА, шчака, шчочка, шчакаты.

ЩЕКОЛДА ж. запірка пры дзьвярох; клямка; зашчаўка.

ЩЕКОТАТЬ каго, шчакатаць, шчакотна, шчакотка; казытаць, козытна, казытка. Казытка, у Горадзеншчыне, адначасна шчакотка і найменьне міт постаці, званай ў другіх мяйсцох „русалка“. Ласкатаць, ласкотка, лоскатна; куціняць, куціняцца (Лідзкі павет.).

ЩЕЛКАТЬ арэхі, лузгаць.

ЩЕЛЧЕК м. пстрычка, пстрычок.

ЩЕЛОК м. навар попелу; жлукта, жлуціць, жлукціць; луг, лугаваць.

ЩЕЛОЧЬ, жлуто, жлутнік, жлутнынасьць, жлуціць.

ЩЕЛЬ, шчэль, шчэлка, шчалуга, шчалінка, шчалявы, шчалупіна, шчаліць, шчалаваты.

ЩЕНОК м. шчанё.

ЩЕПЕТИЛЬНЫЙ, пераборчывы; драбязьлівы.

ЩЕПОТКА, трусачка, трусок, шчопці.

ЩЕТИНА ж. шэрсць, шорстка, шарсьціньне, шэрсьціць.

ЩЕТКА, шчотка; шорска, шарса, шорсаць. Шорсаць лён, часаць шчоткай.

ЩЕТИНИТЬСЯ, шэршыцца.

ЩИ ж. мн. капуста, капусьняк.