Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік (1924)/Слоўнік/Щ/Цалкам
← Ш | Щ (цалкам) Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1924 год |
Ѣ → |
Щ.
ЩЕБЕНЬ, біты камень да направы дарог; грант.
ЩЕБЕТ м. пошчак, шчакатаць; шчэбет; пяюкаць, пяюканьне.
ЩЕГОЛЯТЬ, франтаваць, франт.
ЩЕДРІЙ м. шчодры, шчодрасьць, шчадротлівы; шчадрэц, конадзень Новага году. Ходзячы вітаць з Новым Годам кажуць: Шчодрага году!
ЩЕКА, шчака, шчочка, шчакаты.
ЩЕКОЛДА ж. запірка пры дзьвярох; клямка; зашчаўка.
ЩЕКОТАТЬ каго, шчакатаць, шчакотна, шчакотка; казытаць, козытна, казытка. Казытка, у Горадзеншчыне, адначасна шчакотка і найменьне міт постаці, званай ў другіх мяйсцох „русалка“. Ласкатаць, ласкотка, лоскатна; куціняць, куціняцца (Лідзкі павет.).
ЩЕЛКАТЬ арэхі, лузгаць.
ЩЕЛЧЕК м. пстрычка, пстрычок.
ЩЕЛОК м. навар попелу; жлукта, жлуціць, жлукціць; луг, лугаваць.
ЩЕЛОЧЬ, жлуто, жлутнік, жлутны—насьць, жлуціць.
ЩЕЛЬ, шчэль, шчэлка, шчалуга, шчалінка, шчалявы, шчалупіна, шчаліць, шчалаваты.
ЩЕНОК м. шчанё.
ЩЕПЕТИЛЬНЫЙ, пераборчывы; драбязьлівы.
ЩЕПОТКА, трусачка, трусок, шчопці.
ЩЕТИНА ж. шэрсць, шорстка, шарсьціньне, шэрсьціць.
ЩЕТКА, шчотка; шорска, шарса, шорсаць. Шорсаць лён, часаць шчоткай.
ЩЕТИНИТЬСЯ, шэршыцца.
ЩИ ж. мн. капуста, капусьняк.
ЩИКОЛОТКА, касьцявы гарбок пад ступой; глізна.
ЩИПЦЫ мн. клешчы.
ЩИПЕЦ м. фігурнае закончаньне страхі; прыкл. каньком, рагамі і інш.; вільчык.
ЩИТ м. шчыт, шчыціць, шчытна.
ЩУКА рыба, шчупак.
ЩУРИТЬ вочы, плюшчыць; шчумірыцца.