Паляўнічы Караба Стары Выжар
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 17, 28 жніўня 1924 году, б. 3
Сьвет

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XIV.
Стары Выжар.

— Месца, ў якім мы цяпер знаходзімся і, нарэшце, ўвесь гэты лес, у абшары ад рэчкі Лані да р. Случы і далей аж да возера «Князь», завецца. Старым Выжарам.

Шмат гадоў таму назад гэта быў непраходны лес, ніводная чалавечая нага ня мела магчымасьці папасьці сюды. Толькі дзікі, медзьвядзі, дый ваўкі панавалі ў гэтым лесе. Людзі кажуць, што чалавек, які, адважыўшыся, пайшоў у гэты лес, як пайшоў дык і не вярнуўся болей у сваю вёску… Гэта быў такі гушчар, такі гушчар, што нават сонца ніколі туды ня мела магчымасьці паслаць сваіх праменьняў, а, часамі, калі разгуляецца непагода, заграхоча пярун, дык людзі ў вёсках, якія былі блізка ад гэтага лесу палілі грамніцы і чакалі сьмерці, бо страшэнны грук, трэск у лесе пужаў іх. Але, вось, ішлі гады, людзі рабіліся сьмялейшымі і ўжо некалькі адважных пабывалі, ідучы праз лес, і на беразе Случы, заходзілі й далей, аж да возера Князь. Гэтымі сьмелымі людзьмі, як казалі нашыя дзяды, быў з сваймі сябрамі Юрка Касы, якога нядоля загнала шукаць прытулку ў лесе, — ўздыхнуў Караба.

— Ну, але аб гэтым пасьля раскажу, а цяпер, ось, слухайце далей.

Дзяргач.