Паляўнічы Караба

Возера Князь Паляўнічы Караба
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 17, 28 жніўня 1924 году, б. 3
Стары Выжар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XIII.
Паляўнічы Караба.

Караба быў вельмі цікавы чалавек.

Адзеты ўва ўсё белае, маленькага росту, сьляпы на адно вока, з маленькай чорнай, ужо сівеўшай, бародкаю, ён сьмяючыся гаманіў:

— Я, ведаеце, сябе не памятаю другім чалавекам. Мне здаецца, што я радзіўся ўжо са стрэльбай і адразу пайшоў у лес і адсюль ужо болей нікуды ня выходзіў. Асьлеп я, ведаеце, ад таго, што заўсёды, як трэба страляць, дык левае вока заплюшчваю, каб зручней было. Ну, вось ад гэтага яно і ня бачыць болей нічога, — засьмяяўся ён.

— Ну, гэта не бяда! Затое ўжо мяне Бог абдарыў — страляю добра! — ўздыхнуўшы сказаў ён.

— Вось добра, што вы надайшлі, а то нудна было-б аднаму праводзіць ночку. Дый я, вось, гаманіць люблю і чуў, што вы запісаваеце ўсё, што належыць да нашага старога жыцьця. Ну, дык вось, я вам шмат-шмат чаго цікавага раскажу аб нашым лесе, аб нашай старонцы. Вось, з чаго-б вам пачаць, — задумаўся ён

Тымчасам Ганчар раздуў агонь, які заіграў весела, затрашчаў… іскаркі высока паляцелі ўгару, гаснучы дзесь у галінах дрэваў…

— Ну, вось добра, — пачаў Караба — сядайце, ды слухайце!

Мы прысунуліся да яго і ён пачаў:

Дзяргач.