Статут горада Мінска (2001)/Глава 2. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў

Глава 1. Горад і яго тэрыторыя Глава 2. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Глава Статуту
Аўтар: Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
2001
Крыніца: Сайт Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
Глава 3. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Глава 2. Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
Артыкул 10. Статус Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Савет з'яўляецца прадстаўнічым дзяржаўным органам і асноўным звяном сістэмы самакіравання горада.

Савет з'яўляецца юрыдычнай асобай.

Арганізацыя і дзейнасць Савета рэгулююцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, дадзеным Статутам і рэгламентам Савета.

Савет складаюць дэпутаты, выбраныя грамадзянамі горада на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні тэрмінам на чатыры гады. Савет ажыццяўляе сваю дзейнасць праз сесіі, пастаянныя і часовыя камісіі і іншыя органы Савета, а таксама шляхам рэалізацыі дэпутатамі сваіх паўнамоцтваў у парадку, устаноўленым заканадаўствам. У выпадках, прадугледжаных законам, паўнамоцтвы Савета могуць быць датэрмінова спынены.

Па рашэнні сесіі Савет выступае ініцыятарам унясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты з накіраваннем адпаведных зваротаў да суб'ектаў права заканадаўчай ініцыятывы, а таксама з прапановамі пры распрацоўцы дзяржаўных праграм і планаў падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 11. Кампетэнцыя Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Да кампетэнцыі Савета адносяцца:

  • зацвярджэнне стратэгічнага плана, прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця горада;
  • зацвярджэнне і змяненне Статута горада;
  • зацвярджэнне бюджэту горада і справаздачы аб яго выкананні, унясенне пры неабходнасці змяненняў у яго;
  • зацвярджэнне генеральнага плана развіцця горада, планаў землеўпарадкавання яго тэрыторыі і праекта планіроўкі прыгараднай тэрыторыі (зоны);
  • рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання горада;
  • устанаўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам мясцовых падаткаў, збораў і пошлін, а таксама тарыфаў па аплаце бытавых, камунальных, транспартных і іншых паслуг, калі гэта не ўстанаўліваецца вышэйстаячымі дзяржаўнымі органамі;
  • вызваленне юрыдычных і фізічных асоб ад збірання мясцовых падаткаў, збораў і пошлін або ўстанаўленне парадку такога вызвалення;
  • вызначэнне ў межах, устаноўленых заканадаўствам, парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю;
  • прызначэнне мясцовых рэферэндумаў, вынясенне праекта нарматыўнага прававога акта на публічнае абмеркаванне насельніцтвам горада;
  • прызнанне паўнамоцтваў дэпутатаў Савета і іх датэрміновае спыненне;
  • абранне і вызваленне ад абавязкаў старшыні Савета і яго намеснікаў;
  • зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку на пасаду старшыні выканаўчага камітэта;
  • зацвярджэнне структуры Савета, вызначэнне выдаткаў, неабходных для яго ўтрымання і дзейнасці;
  • зацвярджэнне рэгламенту Савета;
  • заслухоўванне справаздач старшыні Савета, пастаянных камісій, іншых органаў, утвораных або выбраных Саветам, выбраных, прызначаных або зацвярджаюцца ім службовых асоб, справаздач і інфармацыі старшыні выканаўчага камітэта;
  • адмена ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству распараджэнняў старшыні Савета, рашэнняў выканаўчага камітэта і распараджэнняў яго старшыні, актаў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;
  • разгляд запытаў дэпутатаў і прыняцце па іх рашэнняў;
  • прыняцце рашэнняў аб выпуску мясцовых пазык, выдзяленні датацый, субвенцый, іншых пазык і закладзе камунальнай уласнасці для атрымання інвестыцыйных крэдытаў;
  • забеспячэнне развіцця і каардынацыя дзейнасці органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, аказанне ім арганізацыйна-метадычнай дапамогі;
  • забеспячэнне ўзаемасувязі і ўзаемадзеяння насельніцтва Мінска з мясцовымі і рэспубліканскімі дзяржаўнымі органамі;

дэлегаванне паўнамоцтваў, не аднесеных законам да выключнай кампетэнцыі Савета, выканаўчаму камітэту, адміністрацыям раёнаў горада, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

  • зацвярджэнне правіл добраўпарадкавання і ўтрымання горада;
  • устанаўленне парадку запрашэння іншагародніх грамадзян для працы і жыхарства ў Мінску і памеру платы за кожнага запрошанага з улікам выдаткаў на развіццё сацыяльнай інфраструктуры горада;
  • вызначэнне ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі асаблівасцей набыцця і абмену жылых памяшканняў у горадзе Мінску ў дамах дзяржаўнага і прыватнага жыллёвага фонду грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія не пражываюць пастаянна ў горадзе Мінску;
  • зацвярджэнне парадку ўзгаднення органамі апекі і папячыцельства горада здзелак адчужэння,закладу і абмену жылых памяшканняў асобных катэгорый грамадзян;
  • унагароджанне Ганаровай граматай Савета за заслугі ў развіцці эканомікі, сацыяльнай сферы, навукі і культуры горада;

іншыя пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі Савета заканадаўствам, у тым ліку звязаныя з ажыццяўленнем горадам Мінскам сталічных функцый.

Артыкул 12. Структура Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Структура Савета ўключае:

  • старшыню Савета;
  • намеснікаў старшыні Савета;
  • пастаянныя камісіі Савета і іншыя пастаянныя і часовыя органы, утвораныя Саветам;
  • прэзідыум Савета.

Парадак фарміравання, кампетэнцыя органаў Савета вызначаюцца заканадаўствам, гэтым Статутам і рэгламентам Савета.

Артыкул 13. Прэзідыум Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

У склад прэзідыума Савета ўваходзяць: старшыня Савета, яго намеснікі, старшыні пастаянных камісій Савета.

Асноўнай формай дзейнасці прэзідыума з'яўляецца пасяджэнне.

Прэзідыум Савета:

  • арганізуе разам са старшынёй Савета працу па скліканні сесій Савета, паведамляе дэпутатам і даводзіць да ведама насельніцтва час і месца правядзення сесій, а таксама пытанні, якія ўносяцца на разгляд Савета, і прынятыя па іх рашэнні;

ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай сесій Савета і пытанняў, якія ўносяцца на іх разгляд; каардынуе дзейнасць пастаянных і часовых камісій, дэпутацкіх груп, уносіць на разгляд Савета прапановы аб стварэнні пастаянных камісій Савета;

  • зацвярджае палажэнне аб пастаянных камісіях Савета;
  • арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;
  • інфармуе Савет аб сваёй дзейнасці;
  • аказвае садзейнічанне дэпутатам у ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў і забяспечвае іх неабходнай інфармацыяй;
  • уносіць на сесію Савета прапановы па пытаннях, звязаных з рэалізацыяй правоў і выкананнем абавязкаў дэпутатаў, у тым ліку з вызваленнем дэпутатаў ад выканання імі вытворчых абавязкаў на час падрыхтоўкі і правядзення сесій Савета, пасяджэнняў яго пастаянных і часовых камісій;

арганізуе ўзаемадзеянне Савета з выканаўчым камітэтам і адміністрацыямі раёнаў горада, грамадскімі аб'яднаннямі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

  • забяспечвае галоснасць работы Савета;
  • арганізуе абмеркаванне грамадзянамі праектаў рашэнняў Савета, іншых важнейшых пытанняў гарадскога значэння; забяспечвае шырокі ўдзел грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян у распрацоўцы, прыняцці і рэалізацыі рашэнняў па гэтых пытаннях;
  • забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, якія адрасаваны Савету;
  • уносіць ва ўстаноўленым парадку прапановы аб прадстаўленні да ўзнагарод і заахвочванняў арганізацый і грамадзян;
  • арганізуе ў адпаведнасці з заканадаўствам правядзенне выбараў і рэферэндумаў;
  • уносіць у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, на разгляд Савета пытанні аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў дэпутатаў;

разглядае адрасаваныя яму запыты і адказвае на іх у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам;

  • накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, пры неабходнасці арганізуе іх юрыдычную і іншую экспертызу;
  • уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы па заявах і скаргах на рашэнні і дзеянні выканаўчага камітэта;
  • ажыццяўляе іншыя, вызначаныя рэгламентам Савета функцыі ў межах паўнамоцтваў Савета.
Артыкул 14. Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Старшыня Савета абіраецца з ліку дэпутатаў тайным галасаваннем на сесіі Савета; парадак правядзення тайнага галасавання па выбарах старшыні Савета, а таксама парадак вызвалення яго ад пасады або датэрміновага складання паўнамоцтваў вызначаюцца рэгламентам Савета.

Старшыня Савета:

  • прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, у тым ліку міжнароднымі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, арганізацыямі і грамадзянамі;
  • падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
  • арганізуе работу Савета, вядзе яго пасяджэнне (старшынствуе на іх), ажыццяўляе падрыхтоўку пасяджэнняў прэзідыума Савета, старшынствуе на іх;
  • склікае пасяджэнні Савета, даводзіць да ведама дэпутатаў і жыхароў горада час і месца іх правядзення, а таксама праект парадку дня;
  • аказвае садзейнічанне дэпутатам Савета ў ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў, арганізуе забеспячэнне іх неабходнай інфармацыяй, разглядае пытанні, звязаныя з вызваленнем дэпутатаў ад выканання службовых або вытворчых абавязкаў для працы ў Савеце, яго органах і ў выбарчых акругах;
  • каардынуе дзейнасць пастаянных і часовых камісій Савета, дэпутацкіх груп;
  • прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае па іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам;
  • забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, якія адрасаваны Савету;
  • прымае і звальняе работнікаў апарата Савета;
  • вырашае іншыя пытанні, даручаныя яму Саветам;
  • прадстаўляе штогод Савету справаздачу аб сваёй дзейнасці і дзейнасці прэзідыума.
Артыкул 15. Намеснік старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Намеснік старшыні Савета выконвае функцыі ў адпаведнасці з рэгламентам Савета, даручэння старшыні Савета, а ў выпадках адсутнасці старшыні Савета або немагчымасці ажыццяўлення ім сваіх абавязкаў выконвае яго функцыі.

Намеснік старшыні Савета абіраецца тайным галасаваннем на пасяджэнні Савета па прапанове старшыні Савета з ліку дэпутатаў Савета на тэрмін яго паўнамоцтваў.

Па рашэнні Савета можа быць абрана некалькі намеснікаў старшыні Савета.

Кампетэнцыя кожнага намесніка старшыні Савета вызначаецца распараджэннем старшыні Савета і рэгламентам Савета.

Намеснік старшыні Савета падсправаздачны Савету і можа быць вызвалены ад абавязкаў тайным галасаваннем на пасяджэнні Савета.

Парадак унясення прапаноў аб абранні і вызваленні намесніка старшыні Савета ад пасады вызначаецца рэгламентам Савета.

Артыкул 16. Пасстаянныя камісіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Пастаянныя камісіі Савета выбіраюцца на сесіі Савета з ліку дэпутатаў для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі Савета, а таксама арганізацыі выканання яго рашэнняў, рашэнняў вышэйстаячых дзяржаўных органаў і кантролю за іх выкананнем.

Парадак абрання і дзейнасці пастаянных камісій вызначаецца рэгламентам Савета і палажэннем аб пастаянных камісіях.

Для працы ў камісіях у парадку, вызначаным рэгламентам Савета, могуць прыцягвацца кансультанты і эксперты з правам дарадчага голасу.

Рэкамендацыі пастаянных камісій падлягаюць разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аб выніках разгляду рэкамендацый і прынятых мерах паведамляецца камісіі ў месячны тэрмін.

Артыкул 17. Сесія Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Асноўнай формай дзейнасці Савета з'яўляецца сесія.

Першая сесія зноў абранага Савета склікаецца Мінскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй пры абранні больш за 50 працэнтаў дэпутатаў ад агульнай колькасці, устаноўленай для Савета, не пазней чым праз 30 дзён пасля выбараў.

Сесія Савета правамоцная, калі для ўдзелу ў пасяджэнні Савета зарэгістравалася больш за палову ад ліку абраных дэпутатаў Савета.

Для забеспячэння работы сесіі Савета могуць абірацца сакратарыят, мандатная, рэдакцыйная і падліковая камісіі, група дэпутатаў па кантролі за працай электроннай сістэмы галасавання.

Сесіі праводзяцца адкрыта і галосна, за выключэннем выпадкаў, калі па рашэнні Савета неабходна правядзенне закрытага пасяджэння.

Сесіі Савета склікаюцца старшынёй Савета, а ў выпадках немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў або па яго даручэнні – яго намеснікам, прэзідыумам Савета, па ініцыятыве не менш чым 1/3 дэпутатаў Савета, а таксама старшыні выканаўчага камітэта, выбаршчыкаў з ліку жыхароў горада ў колькасці не менш за 10 працэнтаў іх спісачнага складу.

Сесія Савета можа быць таксама скліканая па патрабаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выпадках парушэння Саветам заканадаўства, парушэння правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў грамадзян.

Артыкул 18. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Статус дэпутата Савета вызначаецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 г. № 1547-ХII "Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь" (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992, № 13, ст.217), рэгламентам, гэтым Статутам і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Артыкул 19. Рашэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Рашэнні Савета – прававыя акты, якія прымаюцца Саветам па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі.

Рашэнні прымаюцца тайным або адкрытым галасаваннем, у тым ліку і паіменным.

Рашэнні прымаюцца большасцю галасоў ад ліку абраных дэпутатаў, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам, гэтым Статутам і рэгламентам Савета.

Рашэнні Савета па найбольш важных пытаннях могуць прымацца пасля папярэдняга абмеркавання іх жыхарамі горада ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Рашэнні Савета абавязковыя для выканання выканаўчым камітэтам, адміністрацыямі раёнаў горада, усімі арганізацыямі, размешчанымі на яго тэрыторыі, службовымі асобамі і грамадзянамі.

Рашэнні Савета ўступаюць у сілу ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам.

Артыкул 20. Забеспячэнне дзейнасці Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў

Для арганізацыі бягучай работы, падрыхтоўкі сесій Саветам ствараецца апарат Савета. Арганізацыйна-тэхнічнае абслугоўванне дзейнасці Савета забяспечваецца выканаўчым камітэтам у парадку, устаноўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.