Сузор’і (1926)/Навальніцы жыцьця і змаганьня/Пачуй

Сялянка-студэнтка Пачуй
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
У швальні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пачуй.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЧУЙ

Калі адчуць ты песьню хочаш,
Падслухаць звон маёй душы, —
Ідзі пачуй, як горын творча
Пяе пра волю і пра шыр.

І ён, і я — адна істота,
Ў адно зрасьліся мы гальлё.
Калі ня нудзішся работы, —
Паслухай рогаты калёс,

Паслухай молатавы жарты
Заместа шэлесту ліста,
Тады пазнаеш, як упарта
Змагацца хоча з сілай сталь.

Ня бойся ты, дарэмны сполах:
Завод ёсьць кузьня змагара.
Ужо разьвенчан стары Молах,
Няволі згінула пара,

Цяпер жыцьця шырэй дарогі!
Ды што казаць — ты сам пачуй;
Пачуй ты песьню перамогі,
Што я кавадлам стукачу!

1925 г.