Сузор’і (1926)/Росквіт і ўвяданьне/Вяргіня

У палеткаў-красы Вяргіня
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Пралескі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯРГІНЯ

Цьвіце ў садочку краса-вяргіня, —
І кожны, кожны свой погляд кіне
На гэту кветку з прыгожым станам,
На гэты воблік чырвона-цьмяны,

А то і стане з якімсь жаданьнем,
А вочы бліснуць, як бляск сьвітаньня, —
Прабудзіць, мабыць, яна ўспаміны
Аб гэткай пекнай красе-дзяўчыне.

Ў другіх прабудзіць вяргіня зайздрасьць, —
Кіпіць ў ім помста мінулай здрады,
Сарваць ён хоча… а шэпча: позна!
І адыходзіць з паглядам сьлёзным.

1925 г.