Сузор’і (1926)/Росквіт і ўвяданьне/У палеткаў-красы

У палеткаў-красы
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1926 год
Вяргіня
Іншыя публікацыі гэтага твора: У палеткаў-красы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОСКВІТ І ЎВЯДАНЬНЕ

У ПАЛЕТКАЎ-КРАСЫ

У палеткаў-красы я узяў галасы,
А з калосьсяў я зьвіў сабе струны,
А з сталёвай касы я дадаў к ім басы,
Каб грымелі, бы ў небе пяруны.

Я за музу к сабе ўзяў, прырода, цябе,
Каб ты казкі аб жыцьці шаптала,
Каб мне жыць не ў жальбе, а стаяць ў барацьбе,
Бараніцца ад злоснай навалы.

Будзь паслушнай ты мне, і ніхто не зжане
Нас з табою з жыцьцёвай дарогі,
І ніхто ня ўпікне ні цябе, ні мяне,
Што мы целам і духам убогі.

1925 г.