Суседзі (1932)/І з вашымі прыват-доцэнтамі
← Просім | І з вашымі прыват-доцэнтамі Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
„Балда турэцкая“ → |
І З ВАШЫМІ ПРЫВАТ-ДОЦЭНТАМІ!.
У пакоі інтэрнату каля вялізарнай кнігі сядзела чалавек дзесяць студэнтаў.
Студэнты глядзелі ў вялізарную квігу і відавочна былі няпрытомнымі.
Раптам пахмурна адзін з прысутных загаварыў:
— Колькі будзе два памножанае на два?
— Два памножанае на два ня іначай, як будзе сем, — няўпэўнена адказваў нехта з прысутных.
Я падышоў бліжэй, паглядзеў на адказаўшага і са спачуваньнем запытаўся:
— Вы ў нашым унівэрсытэзе праходзіце курс?
— Так, — ціха адказаў студэнт і, паглядзеўшы ў вялізвоную кнігу, зьбялеў і прыціх.
Тады я, каб расьсеяць сумленьні гэтага выхаванца нашай вышэйшай школы, сумленна сказаў:
— У даваенны час, калі хто памножаў два на два, дык казалі, што было чатыры…
Студэнты засьмяяліся.
Мне зрабілася жудасна, але каб болей, раздражаць нашых будучых прыват-доцэнтаў, няшчыра засьмяяўся і я.
— Откиньте всякий страх и можете держать себя свободно, — гледзячы на вялізарную кнігу раптам сказаў адзін студэнт, і зьвярнуўшыся ўжо непасрэдна да мяне, ён дадаў:
— Будзьце ласкавы, прачытайце і вы вось гэту кнігу.
Студэнт паклаў перад мной кнігу: „Лекцыі па гісторыі беларускай мовы“ прыват-додэнта Воўка-Левановіча і сам адышоўся.
І праз паўгадзіны я ўжо калмачыў валасы, праз гадзіну я зьбялеў, а яшчэ праз паўгадзіны студэнты, паглядзеўшы на мяне, ціха пыталіся:
— Колькі цяпер два памножанае на два?
— Сем! — ціха адказваў я і яшчэ болей зьбялеў…
Сем, чорт пабяры, сем!
Бо калі вучоны мовазнаўца Беларускага Унивэрсытэту па катэдры беларускага мовазнащства сьцьвярджае, што словы: „строгій, стро, арыхметіка, хвізіка, пандравіліся“ і г. д. ёсьць беларускія словы і ўсё яшчэ застаецца прыват-доцэнтам, дык я сьмела буду , сьцьвярджаць, што два памножанае на два ёсьць сем, як сем ёсьць болей чатырох, дык я буду дамагацца, каб мне далі годнасьць прыват-доцэнта па катэдры вышэйшай матэматыкі.
Кажуць, што Воўк-Левановіч у гэты час яшчэ эгшта піша „па нашай мове“.
Паважаны вучоны, а ўсё-ж такі падвучэце крыху нашу мову, бо як вы ёсьць наш вучоны мовазнаўца, дык неяк нязручна з гэтага боку вам быць няпісьменным.
Падвучэцеся! Мы пачакаем…
Мы шмат вякоў чакалі…
■