Суседзі (1932)/«Балда турэцкая»
← І з вашымі прыват-доцэнтамі | „Балда турэцкая“ Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Машыністка вінавата → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Балда турэцкая». |
„БАЛДА ТУРЭЦКАЯ“.
Лаецца загадчык Бобрскай сямігодкі на сваіх вучняў. Аж звон гудзіць, так лаецца.
Лаянка такая ў сямігодцы стаіць, не раўнуючы, як у якім літаратурным згуртаваньні.
Кажуць, што аб гэтай лаянцы рана ведае і акрана…
Кажуць, ды ня тое, што кажуць, а вось яна даведка ад загадчыка Крупскага раёна.
Копія.
НАЙБОЛЬШ УЖЫВАЕМЫЯ СЛОВЫ ТАВ. АРХІПАВА — заг. БОБОСКАЙ СЯМІГАДОВАЙ ШКОЛЫ, ПРАДСТАЎЛЕНЫЯ ВУЧНЯМІ 6-й ГР. ТЭЙ-ЖА ШКОЛЫ ПРЫ АПРОСЕ ІХ:
1. Стсоит около карты, как теленок под коровой; 2. Пишет на доске, как короза по льду ходит; З. Выросла, а ума не вынесла; 4. Ворона крупская; 5. Только одни индюки думают, а не люди; 6. Пишет, как мышь хвостом водит; 7. Шляпа дырявая; 8. Головотяп; 9. Балда 10. Осел; 11. Глаза по ложке, а не видят ня крошки; 12. Сидят, как курица на яйцах; 13. Горе лукавое с перцем мне; 14. Болван, чорт тебя побери; 15. Смотрит, как баран на новые ворота; 16. Головотяп, балда турецкая; 17. Дурак — с тебя пользы, что с козла молока; 18. Быстрота нужна пры ловле блохи; 19. Пшик да фичка; 20. Смотришь в книгу, а видишь фигу; 21. Вместо головы у вас горшок з капустой, или мякиной; 26. Тельная корова.
31/II 1927 г. Загадчык Крупскага Рана Цітавец. Копія праўдзіва: Сакратар АкрАНА.
Значыць, і райана і акрана ведае аб гэтым і, значыць, нічога…
Тады, таварышы вучні, я вам дам адну параду, можа яна і паможа.
Тады, таварышы вучні, вы компэнсуеце сябе гэткай-жа лаянкаю.
Скажам, загадчык прыходзіць у клясу і да вас зьвяртаецца; як звычайна:
— Шляпы дыравыя.
А вы яму адразу:
— Галавацяц, балда турэцкая!..
Зразумела, загадчык узбунтуецца:
— Як, скажа, вы сьмееце: я загадчык сямігодкі…
А вы яму:
Дурак — с тебя пользы, что с козла молока.
І тады загадчык;
— Горе лукавое с перцем мне!
А вы яму:
— Пшык да фічка!..
І тады ён:
— Выйдзіце зараз-жа з клясы!
А вы яму:
— Быстрота нужна при довле блох!
І тады настаўнік:
— ?!
А вы яму:
— Чаго глядзіш, як баран на новыя вароты?
І тады зноў загадчык:
— ?.
А вы яму:
— Ворона крупская! Корова цельная!..
Спарабуйце, таварышы!
А я папрашу, каб вас за гэта не наказвалі, бо ня вытрымалі, скажу, вучні, бо набалела-ж дзецям.
■