Суседзі (1932)/Будзьце непарушны
← „Чаго яна ящо хотіт“ | Будзьце непарушны Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Дык што → |
БУДЗЬЦЕ НЕПАРУШНЫ…
Калі поэты пішуць бяссэнсіцу, дык гэта зразумела; ім гэта дзеля рыфмы трэба, але пашто гэты літаратурны прыём ужывае Менская разьніца — незразумела.
Тымчасам нам у рэдакцыю прысланы наступны офіцыйны дакумант, які мы і прыводзім літаральна:
|
В том числе и входнт компанионы битые вместе с гр-кой Мечик Е. Д. За Бухгалтера (подпись) Указанное количество свиней в справке, это и есть на долю гр-кой Мечик Е. Д. В корешке значуюся свиня Мечик и Матусевач делилось на паловину. Заведывающий скотобойней (подпись). За Бухгалтера (подпись) Мингорскотобойня. |
Вы бачыце, што робіцца з ліквідацыяй няпісьменнасьці?
— „Плахая положение“, як зазначыў адзін мой знаёмы з т-ва „Прэч няпісьменнасьць“.
Але затое цікава працаваць на Менскай разьніцы. Напісаў адну адносіну ў дзень, а потым хадзі сабе ды пахруквай… Няхай, маўляў, разьбяруцца хто там каго ў нас біў, Мечык з кампаніяй сьвіньню, ці сьвіньня з кампаніяй Мечык.
Таварышы з Менскай разьніцы, ніякіх крокаў у сувязі з гэтым фэльетонам ня прымайце.
Пішэце і яшчэ гэткія адносіны (можа да чаго дапішацеся!).
А я яшчэ буду пісаць фэльетоны.
А чытач яшчэ будзе чытаць іх.
Колектыўна, адным словам, працаваць будзем…
■