Суседзі (1932)/Пра Слуцкую аптэку і маю цётку
← Зайцом на сьмех | Пра Слуцкую аптэку і маю цётку Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
„Опасные“ паштавікі → |
ПРА СЛУЦКУЮ АПТЭКУ і МАЮ ЦЁТКУ.
Як толькі я ўвайшоў у рэдакцыю, мне сказалі:
— Алёша! Вунь табе нейкі ліст Слуцкі гарсавет прыслаў…
Ну, думаю, ня іначай падзяку гарсавет прыслаў за добрыя фэльетоны. Калі і вы, дарагі чытач, гэтае самае падумалі, то мы з вамі памыліліся. Слуцкі гарсавет прыслаў матерыял і просіць напісаць фальетон на акруговае аптэкакіраўніцтва.
Пішу.
Пачалося гэтак: Слуцкі гарсавет вылучыў комісію для агляду памяшканьняў Слуцку.
Сумленнае слова гэтай камісіі ніякага „уплотнения“, ніякага „перемешения“ і нічога дрэннага на мэце ня мела. напалову няпрытомны ліст у Слуцкі гарсавет, Прыводжу зьмест яго, — літаральна:
Адносінай сваёй ад 24 студзеня г. г. за № 113, кіраўнік Слуцкай аптэкі паведамляе Аптэкакіраўніцтву, што гарсавет мае выняць з памяшканьня аптэкі два пакоі.
На падставе маючыхся распараджэньняў ЦВК і Н.К. Аховы Здароўя, аптэка зьяўляецца лека-санітарнай установай і не падлягае ні перасяленьню, ні ўплатненьню
Скарачэньне плошчы аптэкі прывядзе да яе надзвычайнай працы і можа адбіцца на правільную і сваечасовую дастаўку лякарстваў насельніцтву,
Адпаведамляючы аб вышэй выкладзеным, Аптэкакіраўніцтва прымушана зьняць з сябе ўсякую адказнасьць за магчымыя быць перабоі ў працы аптэкі, а таксама і за абмылкі пры вырабу фармацэўтамі лякарстваў па рацэптам.
Загадчык Аптэкакіраўнійтвам
Бабруйскае акругі (подпіс).
Сакратар Аптэкакіраўніцтвам (подпіс).
Прачытаў я гэтую паперку і сумна гэтак мне зрабілася.
Патравяць цяйгр случчакоў…
А ў мяне ў Слуцку яшчэ і цётка жыве.
Дарагая цётка! Не бярэце пакуль-што рыцыны з вашай лека-санітарнай установы, бо як яна перайшла на „нязвычайную“ працу, дык „зьняла з сябе ўсякую адказнасьць за „абмылкі пры вырабу“.
Цяжка, цётка! Я ведаю!.. Усім цяжка. Падтрымайцеся як-небудзь можа яшчэ і ўзгодняць гэтае пытаньне, каб „не вынімаць“ тых 2 пакояў.
Сумна мне!
Ды і як ведаць, можа, пакуль я вось тут у рэдакцыі пішу гаты фэльетон, маёй цётцы замест рыцыны далі, скажам, парашку ад клапоў, і яна памірае…
Аптэка! Хіба ёй балюча? Яна не адказвае… Нізавошта больш не адказвае, Цётка! О, каб яна ведала пры жыцьці, які я фэльетон на яе сьмерць напісаў.
Ура!
Ня будуць пакояў „вынімаць“.
Сумленнае слова, ня будуць!
З аўторытэтных крыніц даведаўся.
Таварышы са Слуцка аптэкі, цяпер вам — ня трэба ўжо пераходзіць да „нязвычайнай“ працы.
… І можа як-небудзь зноў аптэка ўзяла-б на сябе хоць невялічкую адказнасьць „за абмылкі пры вырабу фармацэўтамі лякарстваў па рацэптах“.
Але гэта, вядома, толькі мой асабісты погляд, не абавязковы для аптэкі і мотываваны іменна тым, што неяк ня ведаю чаму, а шкода мне, калі труцяць людзей.
■