Суседзі (1932)/Зайцом на сьмех

„Іск“ Зайцом на сьмех
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Пра Слуцкую аптэку і маю цётку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЙЦОМ НА СЬМЕХ…

Дапішчык з Чэрвеншчыны піша:

„У саўгасе Раванічы быў засаджаны пладовы гадавальнік на 1.500 дрэў, Загадчык саўгасу ў прыбытак ад саду на 1926 г. унёс 1.500 руб. Дрэвы на зіму ня былі абвязаныя, дзякуючы чаму зайцы зьнішчылі 1.250 дрэў“.

Дапішчык з Чэрвеншчыны пытаецца:

Хто ў гэтым больш вінаваты: ці загадчык саўгасу, ці зайцы?“…

Так што, на мой погляд, зайцы, вінаваты таварыш дапішчык.

Вось іншая рэч, хто адказваць будзе за гэтых зайцоў.

Усім вядома, савецкая ўлада людзей несьвядомых не карае. Вось загадчык саўгасу і адгаворыцца на судзе: .

„Я, — кажа, — што? Зайцы, — яны разумней… Я жадаў дабра савецкай уладзе, 1.500 руб. ў прыбытак запісаў, а зайцы іх у расход вывелі. Яны больш у садовай справе разумеюць. Іх і судзіце“…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

І будзе правы загадчык… Бо ці можна судзіць чалавека, якога ашукалі зайцы?

Іншая рэч, што і пакідаць надалей гэтага загадчыка, зайцом на сьмех, таксама нельга.

Трэба гэткіх загадчыкаў падалей трымаць ад гадавальнікаў…

Каб не сьмяяліся зайцы з чынных савецкіх работнікаў.