Суседзі (1932)/Пра хворых людзей

Для памяці Пра хворых людзей
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Страшны доктар

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРА ХВОРЫХ ЛЮДЗЕЙ.

Шмат ёсьць на сьвеце хадзячых недарэчнасьцяй, але гэта — нічога!

У добрай гаспадарцы ўсё можна выкарыстаць! Але дрэнна тое, што кожная гэтая хадзячая недарэчнасьць лічыць за свой грамадзкі абавязак перад рэспублікай пісаць вершы.

Некаторыя кажуць, што ўсе поэты — хворыя людзі, але дрэнна бывае тады, калі хворыя людзі выключна на тэй падставе, што яны хворыя, пачынаюць думаць, што яны поэты.

Хворых на поэтаманію шуат; возьмем як прыклад некалькі экзэмпляраў, у якіх гэта хвароба адчуваецца ў асабліва вострай форме.

Адзін „пісьменьнік“ зварочваецца ў рэдакцыю з наступнаю прадмоваю да твораў „СВАІХ РУК“.

У гэтае пісьмо я шлю вам матэрыял, кая вы яго на ацэнку працы скарысталі яго, калі падойдзе. У другі раз я хачу прыслаць у вашу рэдакцыя сама-састаўлены зборнік, які быў зроблены з маіх собственных рук. І я думаю і жадаю, што ён іменно будзе зкарыстован у вашай часопісі альбо ў другой форме. Зборнік гэты быў працаваўся тры с ½ месяцы бяз супынку.

… Гэта будзе мой первый зборнік, першы апачатак майо пісьменства і тады толькі, калі вы таварышы, як даўнейшыя працоўнікі часопісі, я думаю як в агульным маштабе працаўнікі старыя пісьменьнікі, дык калі вы ацэніце маю собственную працу…

Прашу даць скоры адказ. Ад вашага будучага пісьменьніка. (Подпіс).

Прымаючы пад увагу тое, што гэта „першы апачатак пісьменства“, што сьведчыць аб тым, што „будучы пісьменьнік“ яшчэ не крымінал, я прозьвішча яго называць ня буду.

Але затое лірычныя абразкі поэзіі, якая па шчыраму паведамленьню пісьменьніка зробленана „З СОБСТВЕННЫХ РУК“, я прывяду.

Будзь жа стойка
Будзь жа моцна
Чырвоны штык
Магучы зов
Магучы добры клік.

Апяць-жа:

Ты страіцель
Новага быта
Ты пакарыцель
Старога быта.

Альбо яшчэ:

Мацней-жа ногу
Мацней-жа руку
Варашылаў, гай будзённы
Малады фрунзовцы
Крычыце арміі сваёй
Ніхай дасьць разлуку
буржуазію.

Другі поэта піша ў рэдакцыю наступныя радкі:

„…Вядома, гэтыя вершы былі вядомы толькі мне (аўтару) ды таму, хто праслухаў іх з маіх блізкіх таварышоў, але адна бяда, — праслухаўшыя гэтыя вершы таварышы горача радзілі паслаць іх куды небудзь у друк. Бажыліся, што і іх прымуць. Адважыўся я і нарэшце некалькі іх паслаў у паважаную Савецкую Беларусь. Ведаючы добра, што сучасная літаратура высока вобразная другі раз праста сымболістычна:

„туліцца жаівень пад пуняй
з ножкай аўсянай саломай.

Па над борам сонца ходзіць
На высокіх ценкіх дыбах…

Я тожа пачаў на гэты матыў
Напрыклад:

Ноч чорная зьвісла над
вёскай

Альбо:


Але іскрамі пырскаюць
вочы
гэтых двух.

Чакаю, што мае вершы, нібы якога велікана зазьяюць на старонках Савецкай Беларусі. Ажно няма. Што рабіць? Але адумаўшы што калісь нашых асабіста здольных маладнякоўцаў, якія зараз грымяць сваім мастацтвам тожа не друкавалі я супакоіўся.

Ашукалі вас, паважаны аўтар, таверышы, калі сказалі, што надрукуюць вашы творы.