Суседзі (1932)/Страшны доктар
← Пра хворых людзей | Страшны доктар Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
„Рэформы“ пана міністра → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Страшны доктар. |
СТРАШНЫ ДОКТАР
„Доктар“ Паўлюкевіч — „доктар“ ад дэфэнзывы ў Заходняй Беларусі.
Кожны дзень у сваёй газэце ён піша аб паўстаненях у Савецкай Беларусі і аб халеры ў Менску“.
Вывеў У людзі гэтага страшнага чалавека яшчэ Аверчанка.
Гэта быў намесьнік рахункавода, маленькі і няпрыглядны з надворнага выгляду, але ўнутры намесьніка рахункавода білася сэрца шляхетнага забойцы, арыстократа духа і „обольстителя“ жанчын.
Няшчасны намесьнік рахувкавода ляжыць ў сваёй хаце пад мяккай коўдрай і бачыць — імчыць шалёная пагоня на конях пры сьвеце месяца. Страляніна з мушкетаў па праяжджаючых дыліжансах. Падаюць нейкія „личности“ ў нахлабучаных капялюшох. А ў дыліжансе красуні… Намесьнік рахункавода ўзброены з ног да галавы, віхрам налятае на „похитителей“, самаахвярна адзін супроць усіх кідаецца ў бойку і вызваляе невядомых красунь, крануты іх моладасьцю і сьлязьмі…
І … аднойчы намесьнік рахункавода зьдзейсьніў сваю мару…
Ён выскачыў з-за рогу, зьявіўся маленькім і няшчасным перад падарожнікам і жудасным сьмехам зарагатаў.
— Ха-ха-ха! Ці няма ў вас грошай?
— Бядняга — адказаў жаласьлівы падарожнік.
У гэткую халодную ноч, ды прасіць хрыстарадзі… Гэта жудасна. На табе вось 20 капеек. Ідзі, абагрэйся!
Падобны да Аверчанкаўскага героя жыве ў Заходняй Беларусі і зараз адзін „страшный человек“. Ён пыжыцца, блішчыць вачыма, з кухонным нажом нападзе на Савецкі Саюз і на страх ворагам да свайго няшчаснага прозьвішча — Паўлюкевіч, — дадае жудаснае „доктар“.
Доктар Паўлюкевіч…
Жудасна!
Працуе гэты страшны „доктар“ у польскай дыфэнзыве, атрымлівае невялікую пэнсію
ў сваёй лядашчай газэтцы няшчадна ваюе з Савецкім Саюзам.
Ах, хаця-б як, абы трапіць у гісторыю, абы як трапіць, хаця-б гэтакім… дафэнзыўным, абы ў гісторыю…
І вось кожную раніцу пяро гэтага няшчаснага гэроя, з лёгкасьцю ў думках нявымоўнаю, зьнішчае дашчэнту Савецкую Беларусь. І кожны вечар зьвярнуўшыся да сваёй хаты і робячы як мага больш жудасныя вочы, гэты грозны чалавек кажа сваёй жонцы:
— Адгадай жонка, што я сёньня зрабіў?
— Зьнішчыў Савецкі Саюз… — спалахнеўшы адказвае жонка.
— Верна — адказвае страшны доктар і, пачакаўшы крыху, зноў пытаецца так, як гэта гаворыцца ў народнай прыказцы:
— Куркулю-муркулю, жонка… адгадай чаго я яшчэ хачу? — і, недачакаўшыся адказу жонкі, ён дадае сам:
— Ха-ха, славуты доктар зрабіў сёньня нядрэнную рэч…
— Зра-біў? — вытарашчыўшы вочы, дзівіцца жонка — гэты адзіны чалавек, які шчыра баіцца доктара.
— Ха-ха — адказвае доктар. Вось хутка ўжо я на белым кані паеду ў Менск… Усе схіляцца… Навакол ціха… Хто гэта? будуць пытацца… — хто гэты грозны пераможац? Ха-ха. Вы ня ведаеце? Гэта славуты Паўлюкевіч… Жудасны доктар!
Бедны,
бедны,
„ДОКТАР“!
■