Суседзі (1932)/Хоць і нялоўка, затое праўда

Яшчэ аб „бамбешке“ Хоць і нялоўка, затое праўда
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Бюрократычная сьвіньня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хоць і нялоўка, затое праўда…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХОЦЬ І НЯДОЎГА, ЗАТОЕ ПРАЎДА…

Да чаго далібог, навучыўся народ кіраваць сабою.

Перад здольнасьцю некаторых, дык проста дзівішся — і адкуль, думаеш, гэткае ў іх бярэцца?

І пасаду, здаецца, чалавек займае звычайную, простую, а як пачне гэты чалавек справы вырашаць, дык так і адчуваеш, што „генэрал-губэрнатар“ справы вырашае, а не мясцовы працаўнік.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

У зьвязку з тым, што ў Азяранскім сельсавеце, як нам дапішчык піша, „кожны член сельсавету — сам сабе прэдрыка“, я прашу мясцовую ўладу гэты мой фэльетон не разглядаць, як „вмешательство во внутренние дела“ сельсавету.

Я проста, па просьбе дапішчыка, прашу мясцовага працаўніка т. Жлобу пераглядзець справу аб звальненьні з працы бедняка дэмобілізаванага чырвонаармейца, тав. Кавалёва прыход якога на працу аднойчы мясцовая ўлада спаткала словамі:

„Здайце вашы справы, у нас ужо ёсьць СВОЙ чалавек на гэту пасаду“.

Нібы выходзіць, што мясцовыя працаўнікі не паклапаціліся нават прыдумаць прычын для звальненьня таварыша Кавалёва.

Давайце, хіба можа я памагу адшукаць прычыны.

— Так. Кавалёў калісьці паспрачаўся з мясцовым працаўніком Жлобай, які мае вялікую вагу ў сваім сельсавеце.

Апрача гэтага, тав. Кавалёву, як некаторым іншым, вядома, што тав. Жлоба „любяць выпіць“ і, акрамя гэтага, тав. Жлоба мае за сабой некаторыя іншыя грашкі…

У выпадку, калі гэтыя прычыны і паслужылі сапраўдным повадам да звальненьня т. Кавалёва тады, таварышы, так яму і скажэце аб гэтым.

Каб, значыць, ведаў чалавек, за што яго звальняюць.

Яно хоць крыху і нялоўка, але затое праўда…