Суседзі (1932)/Яшчэ аб «бамбешке»
← „Ванька, я цябе высеку“ | Яшчэ аб „бамбешке“ Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Хоць і нялоўка, затое праўда → |
ЯШЧЭ АБ „БАМБЕШКЕ“.
Колькасьцю ўлева мы другіх не пераможам!
Магілеўцы ўзялі стаўку на якасьць.
Вітаю.
Абяцаю популярызаваць!
Гэта ў сувязі з пастановай Магілеўскага акрвыканкому, выданай для ведама насельніцтва аб тым, што ў горадзе будуць пускаць газы.
Прычым пастанова была так зрэдагавана, што нвасельнцітва правільна вырашыла:
Наш акрвыканком сур‘ёзны. Возьме сапраўды ды патруціць газамі.
І беднае насельніцтва пачало ўцякаць ад „бамбешкі“.
А выявілася, што газамі травілі ня ўсур‘ёз і насельніцтва дарэмна ўцякала.
Выходзіць, што ў акрвыканкоме пажартавалі. Даведаўшыся аб гэтым, супакоенае насельніцтва казала:
— Ну, і шутнікі ў нас у акрвыканкоме…
Цяпер перада мною чарговая „бамбешка“ Магілеўскага акрвыканкому ад 14 верасьня пад назваю: „Правила порядка“.
— Вось параграф 5-ы з гэтай бамбешкі:
„При встречах проезжающих (перевозящих) между собой, а также с пешеходами все встретившиеся обязаны принимать меры, чтобы не столкнуться“.
Усёроўна „столкнутся“. Начытаюцца гэткіх пастаноў і „столкнутся“.
Далей „бамбешка“ вучыць:
„Ведение в руках животных кроме сабак, велосипедов, мотоциклов и других подобного рода машин по тротуарам, пешеходкам и дорожкам для пешеходов ни в коем случае не допускается“.
Толькі „это что“.
Яшчэ лепей часам пішуць.
Я адноўчы чытаў гэткую шыльду на адной краме:
„Здесь продаются сельди, булки, канаты, гвозди и прочие с‘есные припасы“.
Але і магілеўцы малайцы.
Працуйце толькі болей над сабою і ў вас ня горш выйдзе!
■