Альбіна Сустрэліся
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1924 год
Крыніца: Часопіс «Грамадзкі голас», № 21, 7 верасьня 1924 году, б. 3, № 23, 12 верасьня 1924 году, б. 2
Хто ты?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXIV.
Сустрэліся.

Прадзірацца праз лес цяпер было горай, як раней, бо намокшыя галіны кожны раз крапілі нас сьцюдзёнымі кроплямі.

— Ось табе і другі дождж! — весела загаманіў Міхась. — Толькі тая розьніца, што ня з хмараў, а з галін палівае…

Як-нібудзь фыркаючы, ішлі далей…

Раптам недзе з боку, саўсім блізка бахнуў стрэл і каб крышачку, дык забіты цецярук упаў-бы Міхасю на галаву.

— Ось дык праява! — сказаў Міхась, падымаючы цецярука, але ў гэты момент аднекуль зьявіўся чорны сабака і начаў брахаць на нас.

Праз момант пачуліся цяжкія крокі і на сьцежку выйшаў чалавек.

Скураная яго адзежа блішчэла ад макраты і дзе-ня-дзе папрыліпала да яго лісьцьцё.

— Вы што, дзядзька, за птушкай? — зьвярнуўся да яго Міхась.

— Але, — адазваўся той, адганяючы ад нас вельмі пасьмялеўшага сабаку, які, ўгледзеўшы свайго гаспадара, пачаў кідацца да нас.

— Жук, сюды! — паклікаў бя сабаку. — Сьціхні, каб цябе ваўкі!…

Але Жук ня сьціхаў і яшчэ больш заліўся, мусіць вельмі быў скрыўджаны тым, што забітая птушка дасталася ў чужацкія рукі.

Я прыглядаўся да чалавека і дзівіўся: штось знаёмы твар і ніяк ня мог уцяміць, якім парадкам ён мог апыніцца тутака…

Але мусіць чалавек угледзіў, што я нешта мяркую і мо’ думаючы, што я яго пазваў, усвмяхаючыся зьвярнуўся:

— Што, не спадзяваліся мяне сустрэць тутака, пане Дзяргач?

— Пётра! — вырвалася ў мяне, — якім цудам?

— Дый ось, дзякуючы Богу, бачыш жывы і здаровы! — адказаў ён.

Мы абняліся, як родныя. Я пазнаёміў яго з Міхасём,

Гэта быў той самы Пётра, якога лічылі забітым усе нашыя сябры, нават і я сам.

Але ўсё-ж у брахню людзей я ня верыў. Як мог пранасьці такі чалавек, як Пётра?

— І, ось, думкі мае спраўдзіліся: ён жывы і цяпер мы ішлі ўтрох, весёла гамонячы…

На хутары нас сустрэлі сьмехам:

— Што пакупаліся? Дасталі лазьню? — сьмяючыся казаў Міхасёў бацька.

— Нічога! — адказвалі мы ўсе, сядаючы за стол…

Па абедзе мы выйшлі пасушыцца на сонцы і Пётра пачаў:

— Ось, паслухайце, мае браточкі, што бачыў і што перажыў я, пакуль папаў сюды, ў родны лес, ад людзей захаваўся… і ён пачаў свой расказ…

Дзяргач.