Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936)/Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету

Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету
Падручнік сьвятой гісторыі
Аўтар: Сяргей Паўловіч
1936 год
Першы год служэньня Іісуса Хрыста

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сьвяшчэнная Гісторыя Новага Завету.

1. Ражаство Найсьвяцейшае Дзевы Марыі
(8-21 верасьня).

У горадзе Назарэце жылі набожныя і знатныя людзі Якім і Ганна. Якім паходзіу з роду цара Давіда, Ганна — з роду першасьвяшчэньніка Аа­рона. Яны былі багатыя, і ў дабрадзействах і малітвах пражылі да глыбокае старасьці. Адно толькі смуціла іх — яны ня мелі дзяцей. У жыдоў гэта лічылася бясчэсьцем і пакараньнем Божым за грахі (Лук. I, 25). Якім і Ганна горача маліліся Богу аб дараваньні ім дзяцей. „Калі ў мяне народзіцца дач­ка, дык аддам яе на служэньне Богу“, дала такі зарок Ганна. Бог прыхіліўся да малітваў Якіма і Ган­ны, і за сьвятое жыцьцё і цярпеньне паслаў ім уцеху — дачку, якую яны назвалі Марыяй.
Шчыра дзякавалі Богу старыя бацькі за такую да іх міласьць.

Трапар сьвята.

Рж҇ство́ твоѐ, бц҇е дв҃о, ра́дость возвѣстѝ все́й вселе́ннйѣ, и҆з̓ тебѐ бо возсїѧ̀ сл҃нце пра́вды хр҇то́съ бг҃ъ на́шъ, и҆ разрꙋши́въ клѧ́твꙋ, дадѐ благослове́нїе, и҆ ѹ҆праздни́въ сме́рть, дарова̀ на́мъ живо́тъ вѣ́чный.

Ражаство Тваё, Багародзіца Дзева, прынясло радасьць усяму сьвету, бо з Цябе зазьяла Сенца праўды — Хрыстос Бог наш; скасаваўшы пракляцьце, Ен даў багаславеньне, а зьніштожыўшы сьмерць, падараваў нам жыцьцё вечнае.

2. Уводзіны ў храм і ўзгадаваньне Найсьвяцейшае Дзевы Марыі
(21 лістапада — 4 сьнежня).

Калі Дзеве Марыі споўнілася тры гады, Якім і Ганна, памятаючы аб дадзеным зароку, павялі яе ў храм Ерусалімскі, каб пасьвяціць Богу. Сваякі і народ праважалі іх, пяючы духоўныя песьні. На сустрэчу ім выйшаў з дзьвярэй храму першасьвяшчэньнік Захарыя. Марыя сама падыйшла да яго па сходах. Першасьвяшчэньнік, па наданьню Духа Сьвятога, павёў Яе не ў сьвяцілішча, куды звычайна ўводзілі

Ражаство Найсьвяцейшае Дзевы Марыі.

дзяўчат, якія пасьвячаліся Богу, а ў самае Сьвятое сьвятых, куды мог уваходзіць адзін толькі першасьвя­шчэньнік, і то ня больш як адзін раз у год. Дзева Марыя засталася жыць пры храме, а бацькі вярнуліся да хаты.

Трапар сьвята.

Дне́сь благоволе́нїѧ бж҃їѧ пред̓ѡбраженїе й человѣ́кѡвъ спасенїѧ проповѣ́данїе въ хра́мѣ вж҃їи ꙗ῎снѡ дв҃а ꙗ῎влѧ́етсѧ, и хр҃та всѣ́мъ предвозвѣщаетъ. То́й й мы̀ велегла́снѡ возопїи́мъ: ра́дꙋйсѧ, смотре́нїѧ зижди́телева йсполне́нїе!

Уводзіны ў храм Найсьвяцейшае Дзевы Марыі.

Сяньня першае выяўленьне міласьці Божай і прадказаньне збаўленьня людзей, бо ў храме Божым адкрыта зьяўляецца Дзева і ўсім прадвяшчае Хрыста. Таму і мы Ёй усклікнем голасна: радуйся, спаўненьне Божага аб нас прамышленьня!

Калі Дзева Марыя падрасла, яна разам з іншымі дзяўчынамі пачала вучыцца граматы і рукадзельля. Малітва і чытаньне сьв. Пісаньня былі самымі любымі Яе заняткамі. Пры храме Дзева Марыя жыла да 14 гадоў. Пасьля таго Ёй, па закону, трэба было або вярнуцца да бацькоў, або выйсьці замуж. Але бацькі былі ўжо памёршы, а замуж яна дала абяцаньне Богу не выхадзіць. 3 гэтае прычыны сьвяшчэньнікі заручыл! сірату, як бы нявесту, з яе сваяком, — таксама з царскага роду Давіда, — старым 80-гадовым Іосіфам (Язепам), чалавекам бедным, па рамяству цесьлем, які ўсім ведамы быў з свайго набожнага жыцьця. Ен быў удаўцом і меў дарослых дзяцей. Жыў у Назарэце. Там з ім засталася жьщь па заручынах і Дзева Марыя. Яна ўзяла на сябе дагляд ўбогае гаспадаркі Язэпавае. Язэп апекаваўся аб Дзеве Марыі, як аб сваёй роднай дачцы, Марыя-ж у сваю чаргу даглядала яго, як роднага бацьку.

3. Зьяўленьне ангела сьвяшчэньніку Захарыі і прадказаньне аб нараджэньні Іоанна Прадцечы.

Лук. I, 5—25.

У той час жыў у зямлі юдэйскай набожны сьвяшчэньнік Захарыя з жонкаю сваёю Елізаветаю, сваячкаю Дзевы Марыі. У іх, як і ў Якіма і Ганны, да старасьці ня было дзяцей. Аднаго разу, калі Захарыя, спаўняючы сваю чаргу ў храме Ерусалімскім, рабіў падчас службы Божай каджэньне ў сьвяцілішчы, а ўся маса народу малілася ў прытворы, зьявіўся За­харыі Ангел Гасподні. Захарыя вельмі спалохаўся (у жыдоў зьяўленьне ангела прадказвала блізкую сьмерць). Ангел сказаў яму: „Ня бойся, Захарыя, бо выслухана малітва Твая перад Богам, і жонка твая Елізавета народзіць табе сына і дасі яму імя — Іоанн. Ён будзе вялікі перад Госпадам і многіх з сыноў Ізраіля наверне да Яго. Іоанн будзе тым чалавекам, з духам і сілаю Ільлі, які прыгатовіць людзей да сустрэчы Збавіцеля“. — „Па чым пазнаю я гэта?“ — пытаецца Захарыя, ня хочучы паверыць радаснай вестцы. Ангел адказаў яму: „Я — Гаўрыіл, што стаю перад Богам, і пасланы гаварыць з табой і абвясьціць табе гэтае. І за тое, што ты не паверыў словам маім, ты будзеш нямым да таго дня, калі гэтае прадказаньне споуніцца“.
Калі Захарыя пасьля таго выйшаў да народу, які чакаў яго, ён ня мог ужо сказаць аніводнага слова, і толькі знакамі паказваў, што было яму зьяўленьне ангела.

4. Дабравешчаньнѳ Божай Маці. Адведзіны Праведнае Елізаветы
(25 сакавіка — 7 красавіка ).

Лук. I, 26—56.

Аднойчы — кажа паданьне — Дзева Марыя, чытаючы кнігу прарока Ісайі, застанавілася над прароцтвам аб нараджэньні Збавіцеля ад дзяўчыны. Ма­рыя падумала: „Як-жа шчасьліва будзе тая дзяўчына, якой выпадзе быць маткаю Госпада! Я хацела-б быць у яе хаця-б апошняю служанкаю“. Пры гэтых словах зьявіуся Ёй архангел Гаўрыіл і сказаў: „Радуйся, дабрадатная, Гасподзь з Табою! Багаслаўлёна Ты паміж жанчын.“ Марыя, убачыўшы Ангела, спалохалася ад слоў яго і пачала разважаць, што-б значыла прывітаньне такое. Архангел між гэтым казаў далей: „Ня бойся, Марыя, бо Ты знайшла ласку ў Бога; Ты народзіш Сына і дасі Яму Імя: Іісус. Ён будзе Вялікі і Сынам Найвышэйшага будзе звацца“. Марыя зразумела, што Архангел кажа Ёй аб нараджэньні даўно чаканага яўрэямі Мэсіі, Збавіцеля людзей. — „Як-жа гэта будзе, калі я ня знаю мужа?“ спыталася яна. Тады Архангел выясьніў Ёй, што дадзенае Ёю абяцаньне дзявоцтва ня будзе нарушана і што Яна народзіць бяз мужа, надпрыродна: „Дух Сьвяты — кажа Архангел — найдзе на Цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне Цябе: вось чаму і тое, што народзіцца ад Цябе Сьвятое, Сынам Божым назавецца. Вось — кажа — і Елізавета, сваячка Твая, і яна зачала сына ў старасьці сваёй, і гэта ўжо шосты ме­сяц у яе, хоць і завецца яна няплоднаю. Бо-ж у Бо­га ніводнае слова ня будзе немагчымым“. Дзева Ма­рыя з пакораю прыняла волю Божую і сказала: „Я — слуга Госпада, хай станецца Мне паводле слова твайго“.
Калі Архангел адыйшоў, Марыя зараз-жа пайшла

Дабравешчаньне Божай Маці.

да Елізаветы — падзяліцца з ёю сваёю радасьцю.
На прывітаньне Марыі, Елізавета, надыхнёная Духам Сьвятым, прачулым голасам сказала: „Багаслаўлёна Ты паміж жанчын, і багаслаўлёны плод лона Твайго! Скулъ мне такое шчасьце, што прыйшла Маці Госпада майго да мяне?“ Дзева Марыя была вельмі зьдзіўлена, што тайна Яе ўжо адкрыта Елізавеце, і, узварушаная, праславіла Бога чудоўнаю натхнёнаю песьняй: „Вялічае душа мая Госпада і ўзрадаваўся дух мой у Богу, Збавіцелю Маім, што глянуў Ён на пакорнасьць рабы Сваей, бо адгэтуль шчасьліваю называцімуць Мяне ўсе народы“.
Прабыўшы ў сваячкі каля трох месяцаў, Дзева Марыя — „Маці Божая“ — (так першая назвала Яе Елізавета) вярнулася да Сваей хаты.

Трапар Дабравешчаньню.

Дне́сь спасе́нїѧ на́шегѡ глави́зна, й є῎же ѿ вѣ́ка та́интва ꙗ̆вле́нїе, сн҃ъ бж҃їй, сн҃ъ дв҃ы быва́етъ, й гаврїи́лъ благода́ть благовѣствꙋ́етъ. тѣ́мже й мы̀ съ ни́съ бг҃оро́дицѣ возопїи́мъ: ра́дꙋйсѧ, благода́тнаѧ, гд҃ь съ тобо́ю!

Сяньня пачатак нашага спасеньня і выяўлѳньне тайны, прызначанае ад вечнасьці: Сын Божы становіцца Сынам Дзевы і Гаўрыіл прыносіць добрую вестку аб міласьці Божай. Таму і мы з ім выклікнем да Багародзіцы: радуйся, Дабрадатная, Гасподзь з Табою!

5. Ражаство Іоанна Прадцечы.

Лук. I, 57—80.

Прадказаньне Ангела сьвяшчэньніку Захарыі споўнілася: у жонкі яго Елізаветы нарадзіўся сын. Даведаўшыся аб гэтым, сваякі і суседзі прыйшлі прывітаць бацькоў з вялікай міласьцю, якую паслаў ім Бог. У восьмы дзень ізноў сабраліся ўсе, каб абрэзаць дзіцятка і даць яму імя. Спачатку хацелі назваць яго імем бацькі яго — Захарыяй, але маці не згадзілася: „Я хачу — кажа — каб назвалі яго Іоаннам“. Тады пайшлі да Захарыі і на мігі спыталіся, як ён хацеў-бы назваць свайго сына. Нямы Захарыя папрасіў дошчачку і на ёй напісаў: „Іоанн імя яму“. Адразу пасьля таго расшчаміліся вусны яго і язык яго, і ён, на вялікае зьдзіўленьне, пачаў гаварыць, багаслаўляючы Бога. Зварочваючыся да нованароджанага сына, Захарыя, надыхнёны Духам Сьвятым, сказаў: «Ты, дзіцятка, будзеш названы прарокам Ўсявышняго, бо пройдзеш наперад прад абліччам Госпада, каб прыгатовіць дарогу Яму». Вестка аб усіх гэтых чудоўных здарэньнях разыйшлася далёка па зямлі юдейскай. Усе дзівіліся, праслаўлялі і дзякавалі Богу і пыталіся адзін у аднаго: «што-ж гэта будзе за дзіця?»
Аб далейшым жыцьці Іоанна ў Евангельлі гаворыцца толькі, што ён, «узрастаў і ўзмацоўваўся ду­хам» і што «рука Госпадава была з ім». Паданьне-ж дабаўляе, што Іоанн рана страціў сваіх бацькоў. Вырасшы, ён пайшоў у пустыню, дзе заставаўся «да дня зьяўленьня свайго Ізраілю».

Ражаство Іоанна Прадцечы Праваслаўная Царква сьвяткуе 24 чэрвеня — 7 ліпня.

6. Ражаство Іісуса Хрыста. Пакланеньне Яму пастухоў
(25 сьнежня — 7 студня).

Мат. I, 18—25; Лук. II, 1—21.

Тры месяцы пражыла Дзева Марыя ў праведнай Елізаветы. Вярнуўшыся ў Назарэт, Яна нічога не сказала Іосіфу аб зьяўленьні Ёй Ангела Гасподняга і аб яго прадказаньні. Вось чаму, калі Іосіф праз нейкі час заўважыў, што заручаная з ім Марыя хутка стане маткаю, ён надумаў тайна адпусьціць Яе, даўшы Ёй разводнае пісьмо. Але зьявіўся яму ўва сьне Ангел Гасподні, які сказаў: «ня бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зарадзіўшаеся ў ёй ёсьць ад Духа Сьвятога, — вось-жа народзіць Сына, Якога Ты назавеш Іісусам, г. зн. Збавіцелем, бо Ён збавіць людзей ад грахоў». Іосіф, устаўшы ад сну, зрабіў, як загадаў яму Ангел, г. зн. прыняў Марыю, з якою наагул жыў, як бацька з дачкою, ці як брат з сястрою.
У тыя дні выйшаў загад уладаў зрабіць усенародны перапіс. Кожын юдей павінен быў запісацца ў тым горадзе, скулъ паходзілі яго дзяды. Язэп і Марыя, якія паходзілі з роду Давідавага, пайшлі ў горад Давідаў — Віфлеем, блізкі да Ерусаліму. У са­мым горадзе яны не маглі знайсьці сабе прыпынішча, бо было шмат народу, — таму, як людзі бедныя,

Ражаство Іісуса Хрыста.

прыпыніліся за горадам, у пячоры, куды пастухі заганялі на нач і ў непагоду свае стады. І вось тут, апоўначы, Найсьвяцейшая Дзева Марыя нарадзіла Сына Свайго Первенца, спавіла Яго і палажыла ў ясьлі з сенам.
У той час недалёка ад пячоры, у полі, былі па­стухі ля стадаў сваіх. Раптам асьвяціла іх нязвычайнае сьвятло і зьявіўся ім Ангел Гасподні. Яны вельмі перепалохаліся. Ангел сказаў ім: «Ня бойцеся! я

Зьявленьне Ангела пастухам.

абвяшчаю вам вялікую радасьць: нарадзіўся ў гэтую ноч у месьце Давідавым Збавіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Гасподзь. І вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялёнках, лежачы ў ясьлях». Раптам зьявілася на небе вялікае мноства Ангелаў, якія праслаўлялі Бога і пяялі: «Слава на вышынах Богу і на зямлі мір сярод людзей добрае волі».
Калі Ангелы адыйшлі ад пастухоў, яны сказалі адзін аднаму: «Пойдзем у Віфлеем і паглядзімо, што абвясьціў нам Гасподзь». І пасьпешна выйшлі, і знайшлі ў пячоры Марыю і Іосіфа, і Дзіцятка, лежачы ў ясьлях. Пастухі пакланіліся Дзіцятку і расказалі Марыі і Іосіфу, што бачылі і чулі ад Ангелаў.
У восьмы дзень па нараджэньні, у часе вымаганага законам абраду абрэзаньня, народжанаму Дзі­цятку далі імя Іісус, г. зн. Збавіцель.

Трапар сьвята.

Рождество̀ твоѐ Христѐ Бо́же на́шъ, возсїѧ̀ мі́рови свѣ́тъ ра́зꙋма: въ не́мъ бо ѕвѣзда́мъ слꙋжа́щїи ѕвѣздо́ю ѹ̆ча́хꙋcѧ, Тебѣ́ кла́нѧтисѧ Со́лнцꙋ пра́вды: й Тебѐ вѣ́дѣті съ высоты̀ восто́ка: Го́споди, сла́ва Тебѣ́.

Ражаство Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьяла перад усім сьветам, як сьвятло розуму, бо праз яго служачыя зоркам (валхвы) зоркаю-ж навучаны былі пакланяцца Табе, Сонцу праўды, і пазнаць у Табе Усход з вышыні. Госпадзі, слава Табе!

7. Сустрэча Госпада Іісуса Хрыста ў храме Ерусалімскім
(2 — 15 лютага).

Лук. II, 22—39.

У саракавы дзень па нараджэньні Іісуса Іосіф і Марыя прынясьлі Яго ў храм, каб прадставіць перад Госпадам: гэтага вымагаў закон адносна ўсіх дзяцей-первенцаў мужчынскага роду. На сустрэчу Сьвятой Сям’і выйшаў адзін набожны і стары-стары чалавек, на імя Сымон (жыў у Ерусаліме), якому было прадказана Богам, што датуль ня ўгледзіць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга. Гэты доўга чаканы ім момант настаў. Па надыхненьню ад Бога, Сымон, убачыўшы прынесенае Дзіця, адчуў у сваёй душы, што гэта і ёсьць абяцаны Мэсія. Сымон узяў Іісуса на свае старэчыя рукі і ўславіў Бога такімі словамі:

Сустрэча Госпада Іісуса Хрыста.

Ны́не ѿпꙋща́еши раба̀ Твоего̀ Вл҃ко, по глаго́лꙋ Твоемꙋ съ ми́ромъ ꙗ῎кѡ ви́дѣста ѡ῎чи моѝ спасе́нїе Твоѐ, є῎же ӗсѝ ѹ̆гото́валъ пред̓ лицемъ всѣ́хъ люде́й свѣ́тъ во ѿкровенїе ꙗ̆зы́кѡвъ, й сла́вꙋ люде́й Твои́хъ І̆зра́илѧ.

Ты, Уладыка, па слову Твайму, адпускаеш ужо з мірам (з гэтага сьвету) слугу Твайго, бо вочы мае ўбачылі Збавіцеля, Якога Ты паслаў перад абліччам усіх людзей — сьвятло для асьвѳты паганцаў і ўслаўленьне народу Твайго Ізраіля.

Іосіф і Марыя вельмі дзівіліся сказанаму аб Ім, і багаславілі Бога. Зварочваючы Дзіцятка Найсьвяцейшай Маці, Сымон сказау Ёй, што Хрыстос будзе «на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраілю», г. ё. нясучы мір і любоў, выкліча сярод людзей і вялікую варожасьць і спрэчкі; адныя павераць у Яго і будуць збаўлены, іншыя-ж ня прызнаюць Яго і згінуць, — і што гэння спрэчкі і варожасьць будуць асабліва цяжкімі і балючымі для Яе матчынага сэрца: «Табе Самой — кажа Сымон — меч пранікне ў душу, каб выявіліся памышленьні многіх сэрцаў» (Сымон прадбачыць хрэсныя мукі І. Хрыста, падчас якіх найцяжэйшыя мукі выпадуць і на долю Божае Маці).
Чула гэтыя прарочыя словы і старая набожная ўдава Ганна (84 гадоў), якая жыла пры храме, «пастом і малітваю служачы Богу дзень і ноч». Яна падыйшла да Дзевы Марыі і ўслаўляла Бога, а пасьля расказвала ўсім у Ерусаліме, хто чакаў абяцанага Мэсіі, што «паслаў ужо Гасподзь збаўленьне людзям Сваім».
Споўніушы ўсё па закону, Іосіф і Марыя вярнуліся ў Назарэт.

Трапар сьвята.

Ра́дꙋйсѧ, Благода́тнаѧ Бг҃оро́дице Дв҃о, йз̓ Тебє́ бо возсїѧ̀ Со́лнце пра́вды, Хр҃то́съ Бг҃ъ на́шъ, просвѣща́ѧй сꙋ́щыѧ во тьмѣ́: весели́сѧ й ты̀, ста́рче пра́ведный, прїе́мый во ѡ̆б̓ѧ́тїѧ Свободи́телѧ дꙋшъ на́шихъ, да́рꙋющаго на́мъ воскресе́нїе.

Радуйся, Дабрадатная Багародзіца Дзева, бо з Цябе зазьяла Сонца праўды — Хрыстос Бог наш, Які асьвячае ўсіх, хто ёсьць у цемры. Весяліся і ты, старча праведны, прыймаючы ў абняцьці Збавіцеля душ нашых, што падае нам уваскрасекьне.

8. Пакланеньне І. Хрысту ўсходніх мудрацоў. Іосіф і Марыя з Іісусам уцякаюць у Эгіпэт. Паварот іх з Эгіпту.

Мат. II, 1—23.

Апрача пастухоў Віфлеемскіх, на пакланеньне народжанаму Збавіцелю прыходзілі з далёкага ўсходу валхвы або мудрацы, якія вывучалі рух сьвяцілаў нябесных. Аднаго разу яны ўбачылі на небе нейкую нязвычайную зорку[1]. Ці не нарадзіўся Вялікі Цар Юдейскі? — падумалі яны. Ім ведама было, што юдэі, якіх шмат расьсеялася на ўсходзе пасьля разбурэньня ізраільскага і юдэйскага царства, чакаюць Вялікага Мэсіі. Кіруючыся зоркаю, мудрацы прыйшлі ў Ерусалім і пачалі распытваць, дзе нарадзіўся Цар Юдэйскі. «Мы — кажуць — бачылі Яго зорку на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». Пачуўшы гэта, Цар Ірад вельмі занепакоіўся: ён баяўуся, каб нованароджаны Цар ня скінуў яго з пасаду. Паклікаўшы першасьвяшчэньнікаў і кніжнікаў, Ірад спытаўся ў іх, дзе, згодна з пісаньнем, павінен быў нарадзіцца Хрыстос? Яны адказалі, што ў Віфлееме, як было прадказана Прарокам Міхеем. Тады Ірад тайна паклікаў да сябе мудрацоў і, даведаўшыся ад іх аб часе зьяўленьня зоркі, даручыў ім пайсьці ў Віфлеем, распытацца аб народжаным Дзіцятку і «калі Яго — кажа — знойдзеце, скажыце і мне, каб я таксама мог пайсьці па­кланіцца Яму» (у думцы Ірада было загубіць Дзіця). Мудрацы пайшлі з Ерусаліму; пайшла перад імі і нязвычайная зорка, якая затрымалася над хатаю, дзе быў Хрыстос. Яны ўвайшлі ў хату, пакланіліся Дзі­цятку да зямлі і падалі свае дары: золата, ладан і сьмірну: золата, як Цару (золатам плацілі падаткі царом), ладан, як Богу (ладан курылі ў храме падчас багаслужэньня) і сьмірну, як сьмяротнаму Чалавеку (сьмірна — пахнючая смала з аднаго арабскага дзерава; сьмірнаю намазвалі целы памёршых, каб ня так хутка раскладаліся). Дамоў мудрацы хацелі вярнуцца праз Ерусалім, памятаючы загад Ірада, але ва сьне зьявіўся ім Ангел Гасподні, які сказаў, каб ішлі ў сваю краіну іншаю дарогаю. Між гэтым жорсткі Ірад, не дачакаўшыся мудрацоў і баючыся, каб нованароджаны Цар з працягам часу не адабраў ад яго царства,

Пакланеньне валхоў (магаў).

выдаў загад забіць у Віфлееме і яго аколіцах усіх хлопчыкаў да двох гадоў; Ірад лічыў, што між іншымі будзе забіты і Хрыстос. Ваякі споўнілі загад Ірада і, як кажа паданьне, перабілі до 14.000 дзяцей мужчынскага роду.
Вялікае гора і плач агарнуў жыхароў тых месцаў. Аднак Хрыста паміж забітымі ня было. Ангел Гасподні зьявіўся на сьне Іосіфу і загадаў яму ўцячы з Марыяй і Дзіцяткам у Эгіпэт. Там Сявятая Сям’я прабыла да самае сьмерці Ірада, пасьля чаго, па загаду

Уцячка Сьв. Сям’і у Эгіпет.

Ангела, вярнулася ў Назарэт, дзе і засталася жыць. Тут І. Хрыстос узрастаў і ўзмацоўваўся Духам, напаўняючыся прамудрасьці, і міласьць Божая была на Ім.

9. Дванаццацьгадовы Іісус у храме.

Лук. II, 41—52.

Набожныя Іосіф і Марыя кожын год хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі; там у гэтыя дні заўсёды зьбіралася шмат людзей. Калі Іісусу было дванаццаць

Дванаццацьгадовы Іісус у храме.

гадоў, Іосіф і Марыя таксама пайшлі ў Ерусалім на сьвята, і ўзялі з сабой Іісуса. Па сканчэньні дзён сьвята, яны пайшлі дамоў, але Іісус, не папярэдзіўшы бацькоў, застаўся адзін у Ерусаліме. Іосіф і Марыя спачатку думалі, што Ён ідзе з сваякамі або знаёмымі, І таму мала непакоіліся. Але калі Яго ня было доўга — прайшоў ужо дзень дарогі — тады пачалі трывожыцца і рашылі вярнуцца ў Ерусалім. Тры дні шукалі яны Яго па горадзе, і вось знайшлі ў храме. Іісус сядзеў сярод вучыцялёў, слухаў іх і Сам пытаўся ў іх. Усе слухаўшыя дзівіліся з розуму Яго і з адказаў — такую нязвычайную выяўляў Ён мудрасьць.
«Дзіцятка! што Ты зрабіў з намі? Вось бацька Твой і Я з вялікаю тугою шукалі Цябе», сказала Марыя.
Ён адказаў на гэта: «Нашто Вам было шукаць Мяне? Ці-ж вы ня ведалі, што Мне трэба быць у тым, што належыць Айцу Майму?» Бацькі не зразумелі гэтых слоў, хаця Марыя і захавала іх ў сэрцы Сваім.
Узяўшы Іісуса, Іосіф і Марыя пайшлі ў свой родны Назарэт. Тут Іісус рос розумам ды ў ласцы ў Бога і людзей. І быў паслухмяны Маці Сваей і бацьку Свайму.

10. Іоанн Прадцеча і ягоная пропаведзь.

Мат. III, 1—12; Мр. I, 1—8; Лук. III, 1—18; Іоан. I, 6—8.

Жывучы адзін у пустыні, Іоанн праводзіў свой час у малітве і посьце. Ён насіў жорсткую вопратку з вярблюдовага валосься, падперазаўшыся скураным паясом, і еў толькі дзікі мёд ды акрыды (род саранчы, — казулькі, якія і цяпер ядуць бедныя арабы ў Палестыне). Калі Іоанну было 30 гадоў, ён, па загаду Божаму, выйшоў з пустыні і пачаў навучаць людзей як трэба жыць, каб годна спаткаць Хрыста Збавіцеля, і заклікаў, каб пакаяліся ў сваіх грахох. «Пакайцеся, — казаў Іоанн, — бо надыходзіць царства Божае». Шмат людзей з усяе Юдеі і Ерусаліму прыходзіла паслухаць Іоанна. Усе спавядалі перад ім грахі свае. Тых, якія каяліся, ён хрысьціў у рацэ Іардане, чаму і празвалі яго Хрысьціцелем.
Бачачы, што за Іоаннам ідзе шмат народу, пай­шлі паглядзець і паслухаць новага Прарока і началънікі юдэйскія. Іоанн сустрэў іх грозным абвінавальным словам: «Паражджэньні эхідны (ядавітае зьмяі)! Вы не ўцячэце ад будучага гневу, — казаў ім Іоанн. — Зрабеце годныя пакаяньня плады: у каго дзьве адзежыны, дай таму, хто ня мае; у каго ёсьць ежа, рабі тое-ж; нікога ня крыўдзьце, не абмаўляйце, не бярэце больш, чым належыць, і здавальняйцеся сваею платаю. Сьпяшайцеся пакаяцца, пакуль ня позна, бо ўжо і сякера ля караня дрэваў ляжыць, а ўсякае дрэва, што плоду добрага ня прыносіць, зрубаецца і кідаецца ў вагонь.“ Чуючы гэткія словы, кожын у сэрцы сваім падумаў аб Іоанне, ці ня Хрыстос толькі ён? Тады Іоанн адказаў: «Я хрышчу вас вадою, але наперадзе мяне йдзе Дужэйшы за мяне, у Каторага я ня варты нагнуўшыся разьвязаць нават рамень абуцьця Яго: Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём»[2]. Гэтымі словамі Іоанн паказваў на ідучага за ім Хрыста. І яшчэ шмат чаго гаварыў Іоанн народу, навучаючы яго.
Некаторыя з тых, што прыходзілі да Іоанна, засталіся яго вучнямі.

11. Вадохрышча
(6 — 19 студзеня).

Мат. III, 13—17; Мрк. I, 9—11; Лук. III, 21—23; Іоан. I, 29—34.

Разам з іншымі юдэямі прыйшоў хрысьціцца да Іоанна і Іісус Хрыстос, Якому тады споўнілася 30 гадоў. Ён быў маладзейшы за Іоанна на шесьць месяцаў. Хаця Іоанн быў сваяком па мацеры Іісусу, аднак ня знаў Яго. Іоанн адразу пазнаў у Ім Мэсію, таму і сказаў, калі ўбачыў Яго: „Вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе грахі ўсяго сьвету. Гэта Той, аб Якім я сказаў: ідзе за мною Муж, Які стаў наперадзе мяне, бо раней за мяне быў; я ня знаў Яго, але каб Ён зьявіўся Ізраілю, прыйшоў я, хрысьцячы вадой». Калі Іісус сказаў, што хоча хрысьціцца ў яго, Іоанн выклікнуў: «Мне трэба хрысьціцца ад Цябе і ці Ты прыходзіш да мяне»? Іісус адказаў: «Пакінь гэта цяпер, бо так належыць нам споўніць усялякую праўду».

Хрышчэньне І. Хрыста ў Іардане.

Іоанн больш не спрачаўся. Тады Іісус увайшоў у ваду, і Іоанн хрысьціў Яго. Калі Іісус выходзіў з вады і маліўся, раптам раскрылася над Ім неба, і Іоанн убачыў Духа Божага, Які зыходзіў на Хрыста ў відзе галуба; у той-жа час быў голас з неба, гаворачы: «Ты Сын Мой Найлюбшы, і Цябе ўпадабаў Я».

Трапар сьвята.

Во Їѡрда́нѣ креща́ющꙋсѧ Тебѣ̀ Гд҃и, тро́и́ческое ꙗ̆ви́сѧ поклоне́нїе: роди́телевъ бо гла́съ свидѣ́тельствоваше Тебѣ̀, возлю́бленнаго Тѧ̀ Сы́на именꙋ́ѧ: й Дꙋ́хъ, въ ви́дѣ голꙋби́нѣ, и̓звѣ́ствоваше словесѐ ѹ̆твержде́нїе: ꙗ̆вле́йсѧ Хр҃тѐ Бж҃е, й мі́ръ просвѣще́й, сла́ва Тебѣ̀.

Калі Ты, Госпадзі, хрысьціўся ў Іардане, выявілася сьведчаньне Тройцы, бо голас Айца сьведчыў аб Табе, называючы Цябе Найлюбшым Сынам, а Дух, у відзе галуба, сьцвярдзіў праўдзівасьць гэтага слова. Слава Табе, Хрысьце Божа, Які зьявіўся і асьвяціў сьвет.

12. Спакушэньне Іісуса Хрыста д’яблам у пустыні.

Мат. IV, 1—11; Мрк. I, 12—13; Лук. IV, 1—13.

Пасьля вадохрышча Іісус Хрыстос паведзены быў Духам у пустыню. 40 дзён і ночаў прабыў Хрыстос там «з зьвярамі», — падрыхтоўваючыся малітвамі і пастом да Свайго вялікага служэньня. Д’ябал спакушаў Яго, але Ангелы Божыя служылі Яму там. Калі Іісус Хрыстос пад канец посту пачуў голад, д’ябал кажа Яму: «Калі Ты Сын Божы, дык скажы каменю гэтаму зрабіцца хлебам». Д’ябал падбіваў Іісуса Хрыста зрабіць Сваёю Божаю сілаю чуда, каб заспакоіць голад. Іісус Хрыстос адказаў: «Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, якое выходзіць з вуснаў Божых».
Пасьля першага спакушэньня Іісус Хрыстос пайшоў у Ерусалім. Тут д’ябал, паказаўшы Яму з даху храму Ерусалімскага натоўп народу, які так прагавіта чакаў зьяўленьня Мэсіі, запрапанаваў кінуцца ўніз і зьявіцца як-бы з неба, як Бог. «Ангелы Божыя — кажа — на руках панясуць Цябе, каб нават нага Твая не зачапілася аб камень». Іісус Хрыстос адбівае і гэтае спакушэньне і кажа: «Не спакушай Госпада Бога Твайго».
У трэці раз д’ябал паставіў Іісуса Хрыста на высокай гары, у адзін момант паказаў Яму ўсе царствы зямныя і сказаў: «Калі Ты паклонішся мне, дык гэта ўсё будзе Тваё». Іісус Хрыстос адказаў: «Адыйдзі ад Мяне, злы дух, бо напісана: Госпаду Богу пакланяйся і Яму Аднаму служы».
Злы дух адыйшоў, і тады абкружылі Госпада Ан­гелы і служылі Яму. Хутка Іісус вярнуўся «ў сіле Духа» ў Галілею, і разыйшлася чутка пра Яго па ўсёй ваколічнай старане.

13. Сьведчаньне Іоанна Хрысьціцеля аб Іісусе Хрысьце. Першыя вучні Яго.

Мат. IV, 18—25; Іоан. I, 29—51.

Хутка пасьля Свайго хрышчэньня Іісус Хрыстос пайшоў на Іардан да Іоанна. Іоанн, убачыўшы Іісуса,

Сьведчаньне Іоанна Хрысьціцеля аб Іісусе Хрысьце.

паказаў на Яго народу і сказаў: «Вось Ягня Божае, што бярэ на Сябе грахі ўсяго сьвету. Я бачыў Духа, зыходзячага з неба, як голуб, і стаў Ён над Ім. Я ня знаў Яго, але Той, што паслаў Мяне хрысьціць вадой, сказаў мне: на каго ўгледзіш зыходзячага Духа, гэты і ёсьць Той, што Духам Сьвятым хрысьціць. І я ба­чыў і засьведчыў, што гэты ёсьць Сын Божы». Такім чынам, Іоанн адкрыта перад усім народам прызнаў, што Іісус ёсьць Мэсія, Сын Божы.
Гэтае сьведчаньне чулі вучні Іоанна. Двое з іх, Андрэй і Іоанн, бедныя рыбакі, уверавалі ў Іісуса і пайшлі за Ім. Гэта былі першыя вучні Хрыстовы, — вось чаму Андрэй празваўся «Першазваным» (другі вучань, як думаюць, быу евангелісты Іоанн Багаслоў). Андрэй прывёў свайго брата Сімана, таксама рыбака. Іісус, прадбачачы яго моцную веру, сказаў: «Цябе завуць Сіманам, але адсюль будзеш звацца Пятром». «Пётр» значыць «камень».
На другі дзень Гасподзь з трыма вучнямі пайшоў у Галілею. Па дарозе спаткалі яны Піліпа. Гас­подзь сказаў яму: «Хадзі за Мною». Піліп пайшоў і хутка прывёў да Яго Нафанаіла. Гэты таксама ўвераваў у Хрыста і стаў Ягоным вучнем.
3 таго часу Іісус Хрыстос пачаў абходзіць з вуч­нямі Сваімі гарады і вёскі, навучаючы народ і творачы чуды.

14. Першае чуда ў Кане Галілейскай.

Іоан. II, 1—11.

На трэці дзень пасьля сустрэчы з Нафанаілам Іісус і вучні былі па запросінах на вясельлі ў Кане Галілейскай, недалёка ад Назарэту. Была там і Маці Яго. Падчас вясельля не хапіла віна. Даведалася аб гэтым Маці Іісусава і кажа Сыну: «Віна ня маюць». Іісус адказаў: «Яшчэ ня прышла гадзіна Мая», гэта знач. не настаў час тварыць чуды. Аднак Маці Іісу­сава загадала слугам рабіць усё, што Ён скажа. А ста­яла ў хаце шэсьць каменных судзін з вадою для абмываньня ног, як таго вымагаў усходні звычай. Вось Іісус і кажа слугам: «Налеце вады ў глякі». Калі яны напоўнілі іх да верху, Іісус сказаў слугам: «Нясеце глякі да загадчыка». Яны панясьлі. У глякох, замест вады, было добрае віно. Толькі слугі ведалі, скулъ яно ўзялося. Загадчык-жа ня ведаў, таму і пачаў выгаварваць маладому, нашто ён добрае віно захаваў пад канец вясельля.
Гэта было першае чуда Іісуса Хрыста, і выявіў Ён славу Сваю, і ўверавалі ў Яго вучні Яго.


  1. На ўсходзе была вера, што кожнаму чалавеку на зямлі адпавядае ў небе свая зорка, адсюль зьяўленьне надзвычайнае зоркі прадказвала і нараджэньне Надзвычайнага Чалавека.
  2. Хрышчэньне Іоанна не давала ачышчэньня ад грахоў, у хрышчэньні-жа Хрыстовым даецца міласьць Духа Сьвятога, якая ачышчае ад грахоў.