Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/Сялянская доля

Валакуся ўтомлены, змораны… Сялянская доля
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Дзіця мястовых песьняў гулкіх…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЯЛЯНСКАЯ ДОЛЯ.

Ты мужык, цёмны люд,
Ні пісаць, ні чытаць ты ня умееш,
Век свой косіш, гарэш,
Для чужых толькі жнеш ты ды сееш…
Школы ёсьць для паноў,
Не для вашых няшчасьлівых дзетак,
Бо за школу плаціць
Ты ня маеш грашэй увек векаў,
А ты сам мужычок
Сей, гары ды касі, потам зьліты,
Век свой будзь трудзячок
І працуй увесь пылам акрыт
Ні скаціны ў сябе,
Ні кала на дварэ ты ня маеш!
Ні збажынкі ў гумне
Вось і доля табе, долю маеш!
На руках мазалі,
На нагах лапаці абарваны —
Сей, гары ды касі,
Цяжкі працы знасі, ты, загнаны.

1921.