Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Сяўцу

Abrazki Сяўцу
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Роднаму краю

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сяўцу

Сярод поля пад сонцэ пякучае
Вышаў ты засеваць свой загон;
З грудзей песьня ліецца магучая,
Яе мова жывая, цьвітучая,
Яна голасна, зычна, як звон!..

Сееш ты пад напевы зычлівые
Зёрны шчасьця, прасьветы, дабра;
Адганяеш ты думкі сумлівые;
Сееш жменяй зерняты шчасьлівые…
Сей-жэ, сей! бо ўжо сеяць пара!

З вясной праца твая зарунеецца,
Ўзыйдзе жніва на дзіва усім!
Можна долі напэўне надзеяцца…
Бо ўжо шчасьце ўзышло, паланеецца —
Вер, сустрэнемся скора мы з ім!