Табе (1927)/Сінія кветкі…

Сінія кветкі…
Паэма
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
З «Васеньняй байкі»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сінія кветкі (Вольны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СІНІЯ КВЕТКІ

СІНІЯ КВЕТКІ…

Сэрцу песьняй
маліцца
— ня нова.
Хочу споведзь я любай
прынесьці…
Ах вы, словы,
Цудоўныя словы!
Ах ты, песьня,
Чароўная песьня!..

Ты казала з журбою ласкавай
Скрозь усьмешку журботных
брывей: — Мне ня трэба
Ні песень,
Ні славы,
Толькі ўрэшце ты стань
чалавек!

Адказаў сваёй любай на гэта:

— Чорнакудрая, радасьць мая,
„Сумасшедшее сердце поэта“ —
Цямней ночы,
Сьвятлей серабра.

І казала ласкавей чаромхі,
Сінім цьветам абсыпала слоў:
— Ну, пашто,
Ну, куды цябе
гоніць
Твайго сэрца ўскіпеўшая кроў?

Ну, пашто ты згараеш ў
піўнушках

І вядзеш барацьбу з ветракамі,

Калі вочы твае
гэта сушыць,
Калі ў сэрцы ад гэтага
— камень?

Словы кволыя
больлю сум точаць,
І ня ведаю, што адказаць…
Адказалі ёй сінія вочы:
— Прадалася
мая
чыстата…

Адказалі каханай на гэта

— Адпачыць трэба сінім ад мар,

Толькі сэрца так больлю
ўскіпела,

Толькі ў сэрцы вішнёвы пажар.

Адказалі ў імглістых завеях —
Сінь вятры параскідаюць ў
клоччы,
Заквітнець яшчэ сінь не
пасьпее,
Сінь чаромхай раскідае ноч.

Ну, а сінь?..
Мы таму мо‘ і бачым,
Бо мы ведаем, —
ёсьць і туманы.
Вось таму гэтак п‘ю я і плачу,
Што цьвярозым сіней за ўсіх
стану.

Я з шыпшынавых гнёзд
Гэту песьню
Прынёс,
Там, дзе песьня
Цьвіла
Ды пад хусткай
Нябёс.
Ты была мне
Сястрой,
Ты як маці
Была…

Сінь нябесная,
Сінь далёкая…
— Ні дастаць яе,
— Ні сарваць;
— Ні надзець мне
Чорнавокую,
Ў сіняй хустачцы
Пагуляць…

Сэрцу мала ўсё —
Песьні
Склала ёй
З сумнасіняга
Серабра.
Дзе глыбокае

— Там і боль для нас…

Недалёкае
Ўсім здаволена…
Вось таму так
Зажурыўся я…
Найглыбейшага
— Не сказаць…
Сінь нябесная,
Сінь далёкая!..
— Ні дастаць яе,
Ні сарваць…

Я учора адзін
Супакоіў сябе:
— Ты была мне сястрой,
Ты была мне, як маць…
Сінь зайшла за гарой,
Каб сіней яшчэ стаць…

Так заўсёды ў жыцьці і бывае…

Просіш ты, каб я стаў
чалавекам.
Я і сам чалавека шукаю —
Адкажы, які шлях будзе
сьветлым?
Адкажы, які шлях ў сьвеце сіні,
Калі песьняй жыцьцё засяём
мы?..
Запалілась вось ты на хвілінку
І спаліла маё жыцьцё.

Зьнікла ты… Мне-б сказаць
так нягожа,
Толькі, як адшукаеш шляхі?..
І любіць цябе ў песьні ня
можна,

Ды і роўнай табе — не знайсьці.

Кахаць жыцьцё ты навучыла, —

У вар‘яцтвах я
Сваіх —
Заціх.
І вось цяпер пішу для мілай:
— Я хочу
Чыстым,
Чыстым
Быць.

Маё каханьне засталося…
А дзе-ж тваё?
А дзе-ж і ты?..

Пад ветрам сыплюцца пялёсткі,

Жалобай сьцежкі спавілі…

Калі і як чужым зрабілася —
І песьні боль,
І што было,
І ўсё, што ў нашым сэрцы
ўзьвілася,
Што нашым раньнем рась-
цьвіло…
Кахаць жыцьцё ты навучыла,
Ў вар‘яцтвах я
Сваіх
Заціх.
І вось цяпер пішу для мілай:
— Я хочу
Чыстым,
Чыстым
Быць…

Сэрца сёньня ў смутку,
Сэрца словы точыць,
Як з шыпшыннай болі,
Радасьцю сказаць.
Я ня хочу болей,
Любая, ня хочу —
На крыжы шыпшынай
Сэрца расьпінаць!
Ўчора я ня ведаў,
Што мне ноч варожыць,
Думаў я у ночы —
„Жысьць“ сваю —
Сьпяю…
Толькі-ж так нягожа
Ў гэту нашу ростань,
Звонам пахавальным
Выліць боль сваю.
Я скажу на ростань:
— Сэрца раніць досыць!
Досыць сэрца жытам
З болем раскідаць!
Так на сьвеце сіне,
Так на сьвеце проста,
Так ласкава любай
Вішаньню сьпяваць.

З халодным сэрцам жыць

прыгожа,

А як з пякельным болем жыць?..
Магу дзяліць я радасьць з кож-

ным,
А гора з кім мне падзяліць?..

Глядзі мне ў вочы…
Кажуць праўду —
Каханьня ў іх мне
Не схаваць,
Каханьня песьні
Нам ня здрадзяць,
Не адцьвітуць яны
Ніяк.

Я сэрцам песень хочу сінім,
Хаця у песьнях быць з табой…
Ах, што усьмешка на хвіліну,
Пасьля яе — глыбей нам боль.

Цяпер „сябры“ мае пачалі
Вакол мяне свой дзікі вой
Так для цябе яны шукалі
Абраз таму,
Хто жыў табой.

Няхай…
Тваё пачуе сэрца,

Хто ў песьні боль расьпяў сваю!

Я і цяпер мацней у сьвеце
Ласкава-сьветлую — люблю…

Я і цяпер скажу праўдзіва:
— Ня гэта
Здолею
Цярпець,
Хай толькі гора, што схіліла,
Апошнім будзе для цябе.

Ня муч і дай мне быць з табою,

Іначай болю
Ня стрымаць нам…
Калі каханьне — гэта сон,
Дык я ня хочу прачынацца.

Ня муч! Каханьнем прабачай!
Якою-ж здолееш ты сілай
На ўсё жыцьцё сказаць
„прашчай“?
І як глядзець, што тое згіне,
Аб што я сэрца раскалоў,
І што было калісьці сіньню,
Што нашым некалі было…

Ты думай, любая, што вечна
Маё каханьне сум прадзе,
І калі сэрца затрапешча,
Дык прывітаньнем будзе мне…

Віецца верш ў каханьня строму,
І я, я сам сказаць бы мог:
— „Другія вершам перамогуць,

А я-б каханьнем перамог“…

Цяжка, так цяжка!
Сьветлая, дай рукі,

Хай ўспаміны зьвяжуць,
Сэрца больлю скруцяць!

Крывёй ад калючак
Сыпляць розы ўвосень…
Сьветлая, — балюча…

Сэрца боль — ня зносіць.

Муч! Да дна! Да краю…
Не хлапчук. Ня плачу.
Шляхі сэрцам чую,
Як прайсьці — ня бачу.

Далей у п‘яным зельлі
Сэрцу жыць — нягожа.
І любіць мне нельга,
Ня любіць
— Няможна

Здрадная
І дарагая…

Не завянь ты ўвосень…
.     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .     .

Хто-ж ласкавей песьні
Сваёй любай зложыць?..

Успаміны ў сэрцы лучыняць.
Ўсе гавораць — зрабіўся я
гіцаль,

Ўсе гавораць — я сэрца раскінуў

Пазаплатанай рукавіцай…

Так заўсёды шукаем мы ў
сьвеце

Птушкі тэй, што знайсьці немаг-

чыма,
Нібы нехта чаруе поэтам —
Мільгане птушка наша, — ды
згіне…

Вось чаму вочы часта так ў
сьлёзах мае,

Я ачышчусь, паверце, паверце!..

У пачуцьцях ня буду больш
сэрца паліць —
Маё сэрца…

Ах, усьмешкі і сьлёзы ня
новы!..
Я няказаных хочу казаць,
Хочу я у засмучаных словах
Душу песень маіх адшукаць…

Успаміны у сэрцы лучыняць.
Ўсе гавораць — зрабіўся я
гіцаль,

Ўсе гавораць — я сэрца раскінуў

Пазаплатанай рукавіцай…

…Няўжо і ты абвінаваціш
Таго, хто боль тваю тушыў,
І сьмеху смутак мне ў
адплату
Ванзіш у сэрца, як шыпы?

Так заўсёды…
Шукаем мы ў сьвеце
Птушкі тэй, што знайсьці
немагчыма,
Ад яе вечна гінуць поэты:
Няіснуючай,
Песеннай,
Сіняй…

Быў я радасным, аж дасюль

Быў даверчывым, як дзіцёнак…

Тым, хто выхаладзіў маю
душу
Я ні песень ня шлю, ні пра-
клёнаў…

Словы сыплю вішнёваю грудаю,

Ў іх каханьне тваё заву здра-
даю…
Называў я цябе чорнакудраю,
Называў я цябе сваёй
радасьцю.

Так ніколі ніхто не кахаў,
Можа з больлю, а можа ад
сьмеху…
Я ў пачуцьцях сябе раскідаў
І пайшоў бяспрытульным па
сьвету.

Я прыду, дарагая, — вярнуся!
Хай спрабуюць боль хвоі ля-
чыць…
Прывітаю,
Замоўкну,
Схілюся,
Прысьмірэўшы, як шопат
начны…

Так заўсёды ў жыцьці і бывае…

Просіш ты, каб я стаў чалаве-
кам,
Я і сам чалавека шукаю,
Адкажы, які шлях будзе сьвет-
лым.

Круг адчуваньняў
Гэткі вузкі…
Дык як на сьвеце жыць бяз
болю?
І чым глыбей, тым боль
калючай,
Дык як ў жыцьці мне быць
здаволеным?


Круг адчуваньняў
Лёгка зьмерыць…
Я хочу ў болі быць з бязьмеж-
нымі…
Мне прыгажэй з пятлёй на
сэрцы,
Чым шлях шукаць сабе
заежджаны.

Няхай маіх шляхоў
Сягоньня
Ня відаць!
Няхай крывёй
Віюцца
Сьцежкі!
Маёю больлю
Хай да дна
Сабе, хто хоча,
Сэрца
Цешыць!

Затое
Здолеў я,
Я, гэткае
Знайсьці,
Што
У годах
Будзе
Вечным
Раньнем:
Калі мяне
Ня знойдуць
У жыцьці,
Дык будзе жыць
Maë
Каханьне…

◆ ◆ ◆