Пунсовае раньне (1926)/Я. Туміловіч/Там

Ліпнёвае Там
Верш
Аўтар: Янка Туміловіч
1926 год
Пастух

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Комсамолу Заходняй
Беларусі і Польшчы
.

ТАМ

Там…
дзе бруіцца
разгульны Нёман,
дзе шуміць
каля рэчкі трысьцё;
цяпер…
Шляхтай думка скована…
Эх!..
Ныцьцё навальніцы,
ныцьцё!

Так і
чуеш:
Гвалтуюць жандары,
Комсамол
заклікае Усход…
..........
Наш адказ:
Мы сьмела ударым!..
Чуеш,
зьмена? —
новага ўсходы.
Толькі
слухай:
Катуюць вёскі;
ў Перамышлі —
шалее „жонд“;
Бізуноў
звар‘яцелых усплёскі
заглушаюць
сялянскі
загон.

Бізунамі
красуе Польшча;
белы „ожал“
смокча кроў!..
................
Эх!
Загінеш панская Польшча!..
Ня ўпільнуюць
цябе аковы.

Мы…
акропім
цябе праклёнам,
Тваю дзікасьць
загонім у вір!..
................

Ўскалыхнуцца
Комуны колёны,
Успаветраць
Варшавы
жвір!