Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/12

11. Лясун. Прывольная, цёмная пушча 12. Старасьць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
13. Пугач

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




12.

СТАРАСЬЦЬ.

Палаюць асіны, каліны,
Чырвоныя сыплюць лісты,
І вязкай жаўцеюшчай гліны
Цяжолыя крыюць пласты.

Брыдзець, пахіліўшысь панура,
Лясун на раздольлі дарог.
Абшарпана старая скура,
Зламаўся аб дзерава рог.

Дарога ўся ў лужах. Размыта
Дажджом праліўным каляя.
Гразь чаўкаець жадна капыта,
Шуршыць, упаўзая, зьмяя.

Касматая шэрсьць перамокла,
Стаміўся ён стары, прадрог;
Лёд тонкі і востры, як сьцёкла,
Капыта царапаець ног.

Сьпяшыць ён дайсьці да трасіны:
Там — мяккія, цёплыя мхі,
А тут толькі плачуць асіны,
Ды б’юцца галіны вальхі.

1909.

Увагі правіць

12. Старасьць. Верш выдаецца з аўтографу (папка VI, № 20). Задатаваны 1909 годам. У аўтографе захаваўся падзагаловак вершу „Лес“. Згодна са зьместам, верш зьмяшчаецца разам з іншымі вершамі, якія могуць быць аднесены да цыклю „Лясун“.
Рукапісны варыянт:
8Обломан…
Поэтам ужыта форма дзеяпрыметы і дзеяпрыслоўя цяперашняга часу: 3 р. — „жаўцеюшчай“, 12 — „упаўзая“.