Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/30

29. ⁂ Ціхія мае ўсе песьні 30. Романс
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
31. ⁂ Пэўна любіце вы, пане

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




30.

РОМАНС.

Не знайсьці мне спакою ні цёмнаю ноччу, ні днём,
Бо любоў мяне мучыць і паліць пякельным агнём.
Але ведама: каб, апаліўшыся, боль заглушыць, —
Трэба толькі да раны халоднай зямлі прылажыць.
Пэўна прыдзецца мне пахавацца ў сырую зямлю,
Каб уцішыць мучэньні і тую забыць, што люблю.

1910.

Увагі правіць

30. Романс. Не знайсьці мне спакою… Выдаецца з аўтографу (п. VI, № 25). Задатаваны ў аўтографе 1910 г.