Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/29

28. Мая душа 29. ⁂ Ціхія мае ўсе песьні
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
30. Романс

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




29.

∗     ∗

Ціхія мае ўсе песьні, цёмныя, як вугаль чорны,
Але ўсё-ж яны засывецяць, калі я ў агні мучэньня
Іх разжару, распалю;
А як згасьне ён — дык бліснуць, быццам дыямэнтаў зёрны,
Бо абернуцца, застыўшы, ў драгацэнныя каменьні
Ў час, як лягу я ў зямлю.

1910.

Увагі правіць

29. Ціхія мае ўсе песьні… Выдаецца з аўтографу (папка VI, № 25). Напісаны быў, як зазначана аўтарам у рукапісе, у 1910 годзе.