Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/46

45. С. Полуяну 46. Просьценькі вершык
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
47. ⁂ Народ, Беларускі Народ!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Просьценькі вершык.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




46.

ПРОСЬЦЕНЬКІ ВЕРШЫК.

Няяркая, маленькая вясёлка
Ўкруг месяца ледзь бачна зіхаціць;
Яе ня кожны нават і прыкмеціць,
Хто ў гэты час на неба паглядзіць.
Няяркая, маленькая вясёлка! —
Праз гэта ты і да спадобы мне,
Бо я адну з табою долю маю —
Зіяць ледзь бачна ў сіняй вышыне.

1913.

Увагі правіць

46. Просьценькі вершык. Верш выданы з часопісу „Biełaruskaje Żyćcio“ 1919 г. № 4. Год напісаньня вершу прыблізна ўстаноўлены Літаратурнай Камісіяй па хронолёгічнай блізкасьці з вершам: „Народ, Беларускі народ“, задатаваным 1913 годам (гл. ўвагу да в. № 47).