Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/45

44. Ліст да Ластоўскага 45. С. Полуяну
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
46. Просьценькі вершык
Іншыя публікацыі гэтага твора: С. Палуяну.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




45.

С. ПОЛУЯНУ.
(Трыолет).

Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць сьвет і людны, і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, і сьветласьць, і прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.

1913.

Увагі правіць

45. С. Полуяну. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 30. С. Е. Полуян — малады беларускі пісьменьнік. З 1909 г. супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“. Скончыў жыцьцё самагубствам у 1910 г. (гл. ўвагу да 2-га разьдзелу).