Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/50

49. ⁂ Ізноў пабачыў я сялібы 50. Споўненае абяцаньне
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
51. Дзед
Іншыя публікацыі гэтага твора: Споўненае абяцаньне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




50.

СПОЎНЕНАЕ АБЯЦАНЬНЕ.

Праз радасны заліты сьветам бор
Праходзіць насып жоўтая чыгункі.
Як роўна рэйкі, быццам на малюнку,
Ляглі удоўж! Як ярка семафор
Ўдалі зялёным шклом гарыць ад сонца!
Як тэлеграфныя слупы гудзяць!
Пабач — дразды на дроце іх сядзяць,
А дрот зіяе лепей ад чырвонца!

І вось, махнатай лапаю ледзь-ледзь
Ламаючы апалыя галіны,
Сюды марудна з-за кустоў маліны
Выходзіць буры малады мядзьведзь.
Паветра нюхае; нядбала паглядае
Лянівымі вачамі, быццам сьпіць,
У даль, пачуўшы нейкі гул, глядзіць
І ўраз, у край зьдзіўлёны, замірае…
Ледзь чутна рэйкі тонкія дрыжаць;
З вясёлым шумам у бары зялёным
Нясуцца за вагонамі вагоны;
Шыпіць машына, іскры зіхацяць,
Дым белы цягнецца ў тары струёю;
Ад сьветла сонца зьяе сталь і імедзь;
З вакон сьмяюцца людзі… А мядзьведзь
Стаіць і чуе крык мой: «Верш за мною!»

1913.

50. Споўненае абяцаньне. Перадрук з „Н. Н.“ 1913 г. № 44. У 3-ім радку ў тэксьце „Н. Н.“ выдрукавана: „на малюнкі“ (памылкова, а можа быць і для рыфмы з словам „чыгункі“, 2 р.). Літ. Камісіяй выпраўлена — „малюнку“.
Як на некалькі сваеасаблівую форму, можна ўказаць у 16-ым радку: „у край“ (зьдзіўлёны).