Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/51

50. Споўненае абяцаньне 51. Дзед
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
52. Купідон
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзед (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




51.

ДЗЕД.

Так цёпла цэлы дзень было,
Што дзед — і той сьцягнуўся з печы,
Ля рэчкі сеў, дзе больш пякло,
І грэў пад старай сьвіткай плечы.

Сінеўся бор, цякла вада,
Скрозь пахла мёдам і травою…
А дзеду на’т і не шкада,
Што хутка будзе ён зямлёю.

1913.

Увагі правіць

51. Дзед. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1913 г. № 28.
Рукапісныя варыянты (п. IV, № 8, 27):
3Сеў там, дзе гарачэй пякло…
5Скрозь тане сьнег, шуміць вада.
6Зіяе сонца, ўсюды людзі…
8Што хутка ён зямлёю будзе.
У даным зборніку зьмяшчаецца пераклад гэтага вершу на расійскую мову, зроблены самім поэтам (гл. в. № 314 у разьдзеле „Зеленя“).