Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/55

54. У старым садзе 55. Трыолет
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
56. Успамін
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трыялет (Мне доўгае расстаньне з Вамі…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




55.

ТРЫОЛЕТ.

Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.
Чаму-ж нядобры час прынёс
Мне доўгае расстаньне з Вамі?
Я пабляднеў ад горкіх сьлёз
І трыолет пачаў славамі:
Мне доўгае расстаньне з Вамі
Чарней ад Вашых чорных кос.

1913.

Увагі правіць

55. Трыолет. „Мне доўгае расстаньне з Вамі“. Верш выдаецца з „Нашай Нівы“ 1913 г. № 22.
Гл. аўтарскі пераклад гэтага вершу на расійскую мову, „Зеленя“ № 301.