Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/56

55. Трыолет 56. Успамін
Трыялет
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
57. Пану Антону Навіне на спамін ад аўтара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Успамін (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




56.

УСПАМІН.

«Дзень гэты — так пісаў Катул —
Я белым каменем адзначу».
Дасюль я рад, калі пабачу
Алею, дзе пад ліпаў гул
Мне парасонкам на пяску
Штось ручкі мілыя пісалі.
Што — не скажу. Вы адгадалі,
І словы ўжо на языку.

1913.

Увагі правіць

56. Успамін. Верш выдаецца з „Нашай Нівы“ 1913 г. № 22. Захаваўся яго чарнавы рукапіс пад загалоўкам „Згадка“ (папка IV, № 13, ст. 38).
Варыянт гэтага рукапісу: „мовіў бы Катул“… (1-шы радок).