Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/66

65. ⁂ Сярод вуліцы у нас карагод 65. ⁂ У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
67. ⁂ Цёмнай ноччу лучына дагарала
Іншыя публікацыі гэтага твора: У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




66.

∗     ∗

У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць,
Не званы гудзяць — навіну чуваць,
Што знайшлі сёньня Янку стральца
У зялёненькім ельнічку,
Каля белага каменю,
На цёмным імху, меж брусьніцаю.
Галава яго прабітая,
Ўся крывёю залітая.
Гэй, сасонка над ім шуміць,
Прамаўляе, выгаварывае:
«Не ўдаваўся-бы ты, Яне, за куніцамі,
Яшчэ болей — за тымі маладзіцамі».

1915.

Увагі правіць

66. У мясьцечку Церасьцечку… Верш друкуецца з аўтографу (XI, 7, 3). Захаваўся ён у чарнавых накідах, але даволі закончаны і таму зьмяшчаецца ў 1-ым разьдзеле. Пісьмом і стылістычнай апрацоўкаю падобны да групы аналёгічных вершаў 1915 году.