Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/67

66. ⁂ У мясьцечку Церасьцечку не званы гудзяць 67. ⁂ Цёмнай ноччу лучына дагарала
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
68. ⁂ Як Базыль у паходзе канаў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цёмнай ноччу лучына дагарала…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




67.

∗     ∗

Цёмнай ноччу лучына дагарала,
Я Арцёму кашулю вышывала:
Пасярэдзіне — сонейка,
Навокал зоры дробныя.
Толькі ўходзіць у хату сястрычанька, —
Белы-чысты ліст у руках,
Белы тварык увесь ў сьлязах:
«Ой, заібілі Арцёма, забілі,
У нязнанай старонцы зарылі;
Ои, забілі Арцёма шрапнэляй,
Завіруха яго крые белай беляй».
Як пачула я тое ды ўцяміла,
Mae ніткі неяк памяшаліся,
Сонца яркае скацілася, —
У вачох памуцілася.
Чаму я на сьвет урадзілася?

1915.

Увагі правіць

67. Цёмнай ноччу лучына дагарала… Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 3. Захаваўся аўтограф гэтага вершу (п. IV, № 1), у якім пасьля 5-га радка ўстаўлена: „Увайшла тут, сястрыца, шатаецца“… а пасьля 13-га радка ўстаўка: „Зорачкі з кашулі рассыпаліся“…