Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/69

68. ⁂ Як Базыль у паходзе канаў 69. ⁂ Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
70. Варона і чыж
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




69.

∗     ∗

Я хацеў-бы спаткацца з Вамі на вуліцы
У ціхую сінюю ноч
І сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Гэркулеса?
Да іх ляціць наша сонца,
І нясецца за сонцам зямля.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
На што-ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і гора,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?

1915.

Увагі правіць

69. Я хацеў-бы спаткацца. Верш выдаецца з „Нашае Нівы“ 1915 г. № 7. У чарнавікох ёсьць няпоўнасьцю апрацаваны працяг гэтага вершу; ён выдрукаваны ў 4-ым разьдзеле пад № 268.