Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/78

77. ⁂ Вышаў з хаты 78. ⁂ Сьцюжа, мрок
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
79. ⁂ Прыдзецца, бачу, пазайздрыць бяздольнаму Марку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




78.

∗     ∗

Сьцюжа, мрок… Я ізноў хвараваты.
Ў сэрцы — думак дакучных цяжар.
Заварыць-бы гарачай гарбаты,
Разагрэць-бы хутчэй самавар.

Запяе ён і тонка, і ціха,
Зазіяе на спод аганьком, —
I разьвеецца цёмнае ліха
Над маім абагрэтым кутком.

1915-16.

78. Сьцюжа, мрок… Верш выдаецца з чарнавога аўтографу з папкі IV, № 8, 34. Гл. ўвагу да вершу № 71.