Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/86/I

85. Страцім-лебедзь 86. Вершы беларускага складу I. Бяседная
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
86. Вершы беларускага складу II. ⁂ Як прышла я на ток малаціць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бяседная.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




86.

ВЕРШЫ БЕЛАРУСКАГА СКЛАДУ.

I. Бяседная.

А чалом, чалом, мае госьцейкі,
Сабірайцеся на бяседачку,
На бяседачку ў хату новую,
Ў хату новую — саcновую,
Ды за столікі кляновыя,
За абрусікі бялёвыя, —
Ой, бялёвыя-саматканыя,
У вузоры вышываныя.
Вышывала я у сем шаўкоў,
Вышивала каршуновы суд.
Ён суды дае — перасуд бярэ;
P большых птушак — хоць па пёрыйку,
А з драбнейшых — дык і цэлы хвост.
Прыхадзіў тут мужык-верабей,
Каршуну ў ногі кланяўся,
На сініцу-цешчу жаліўся.
Не дамовіў ён скаргі свае,
Як пачаўся і трэск і грук.
Успырхнулі ўсе, зьлякаўшыся,
Разьляцелісь, хто куды здалеў.
Каўка неяк затрымалася,
Ды і тая пахавалася, —
I вузораў не асталася.
Ды красна бяседа ня вузорамі,
А ласкавымі прыгаворамі;
Не ядвабнымі абрусамі,
А ласкавымі прымусамі.

1916.

Увагі правіць

86. Вершы беларускага складу… Верш выдаецца з тэксту „Вольная Беларусь“ 1918 г. № 15. Аб часе напісаньня гэтых вершаў пэўных вестак няма. З тае прычыны, што ў гэтай групе ёсьць адрыўкі з „Максіма і Магдалены“, якія напісаны ў 1915 г., можна думаць, што ўся гэтая група магла скласьціся не раней 1915 г.
У „Вольнай Беларусі“ было выдрукавана 5 вершаў, блізкіх сваім зьместам: 1) „А чалом, чалом, мае госьцейкі“… 2) „У Максіма на кашулі вышыты галубкі“, 3) „Як прышла я на ток малаціць“, 4) „Хоць і зорачка ды не вячэрняя“, 5)„ … А як сьмерцю Максіма скаралі“… — Усе пералічаныя вершы носяць агульны загаловак „На ціхім Дунаю“, які Літ. Камісія не паўтарае таму, што задуманы поэтам зборнік пад гэтаю назваю ня быў складзены.
Другі верш гэтае групы „У Максіма на кашулі“ выдрукаваны вышэй з аўтографу (гл. № 72), а апошні („А як сьмерцю Максіма скаралі“) зьяўляецца выняткаю з в. „Максім і Магдалена“ (гл. № 63). Таму пад даным нумарам друкуюцца толькі тры вершы — 1, 3 і 4.
Варыянты першага вершу („Бяседная“) п. XI, № 11, аркуш 10:
3У маю хатачку новую,
4За сталы мае дубовыя…
6Што бялёвыя-вышываныя,
7У срэбра-злата увабраныя.
Варыянты другога вершу („Як прышла я на ток малаціць“) п. XI, № 13, ст. 3:
4Я баюся на хатнія зірнуць…
Ды на хатнія аглядалася.
У „Вольнай Беларусі“ перад вершамі, якія друкуюцца ў выданьні пад № 86, быў зьмешчаны артыкул пад загалоўкам „Забыты Шлях“ (будзе выдрукаваны ў II томе збору твораў М. Багдановіча). У гэтым артыкуле поэта кажа, што беларуская поэзія, якая шмат шляхоў прайшла пры сваім разьвіцьці, адзін шлях абмінае — свой родны беларускі шлях народнай песеннай працы. Поэта гаворыць далей: „беларускіх вершаў (г. зн. вершаў народна-песеннага складу) яшчэ ня было“… і, як узор вершаў складу беларускага, прапануе вершы, выдрукаваныя пад № 86.