Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Вольныя думы/161

160. Песьняру 161. Уступ
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
162. Гутарка з паненкамі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я думы, путамі ня скутыя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЛЬНЫЯ ДУМЫ.

Meine Bitterkeit kommt nur aus
den Galläpfeln meiner Tinte, und
wenn Gift in mir ist, so ist es doch
nur Gegengift.
Heine.

161.

УСТУП.

Я думы, путамі ня скутыя,
Тут перад вамі вываджу,
А проці ганеньня кажу:
Хваробы лечаць і атрутамі.

161. Нізка вершаў „Вольныя думы“. Уступ. Першы радок друкуецца з перастаноўкаю слоў („я думы, путамі ня скутыя“) згодна з аўтарскаю папраўкаю ў экзэмпляры „Вянка“ № 2. Папраўка прынята, каб захаваць ямбічны разьмер вершу: у экзэмпляры „Вянка“ № 1 аўтарскаю рукою зроблена надпіс „4 ямб“.
Першы раз друкаваўся ў „Вянку“.