Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Думы/146

145. ⁂ Зразаюць галіны таполі адна за адной 146. ⁂ Рушымся, брацьця, хутчэй
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
147. ⁂ Нашых дзедаў душылі абшары лясоў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рушымся, брацьця, хутчэй…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




146.

∗     ∗

Рушымся, брацьця, хутчэй
Ў бой з жыцьцём, пакідаючы жах;
Крыкі пужлівых людзей
Ня стрымаюць хай бітвы размах…

Проці цячэньня вады
Зможа толькі жывое паплыць,
Хвалі-ж ракі заўсягды
Тое цягнуць, што скончыла жыць.

146. Рушымся, брацьця, хутчэй… Верш першы раз быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 год.
Варыянты „Нашае Нівы“:
2На бой з жыцьцём, пакінуўшы страх…
Разьмер вершу ня зусім вытрыманы. Звычайна поэтам разьмер паказваецца аловачнай нататкай у экзэмпляры „Вянка“ № 1; пад гэтым-жа вершам замест яе аўтарскаю рукою пастаўлены пытальнік.