Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Згукі бацькаўшчыны/117

116. Досі ўжо працы 117. ⁂ Ўся ў сьлязах, дзяўчына
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
118. ⁂ Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўся ў сьлязах, дзяўчына…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗГУКІ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ.


117.

∗     ∗

Ўся ў сьлязах, дзяўчына
Хіліцца да тына.
Поруч з ёю, пад расою
Зіхаціць шыпшына.

Вецер павявае
І расу страхае.
Ой, напэўна і дзяўчына
Лек на сьлёзы мае.

Адгадайце-ж, людзі,
Хто страхаць іх будзе?
І чаму ён, жоўтадзюбы,
Аж дасюль марудзе?

117. Уся ў сьлязах дзяўчына… Верш першы раз друкаваўся ў „Вянку“.