Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/198

197. ⁂ Тым вянкі суворай славы 198. ⁂ Белы крыж, пліта, пад ёй — магіла
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
199. Памятнік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




198.

∗     ∗

Белы крыж, пліта, пад ёй — магіла;
Мілым кветам рожа зацьвіла.
Тут калісьці ты, мой друг, спачыла, —
Спарадзіла ў муках і лягла.

Усё мінулася — і боль, і гора —
Усё кудысь далёка адышло;
Але срогі надпіс: «Disce mori»
Нагадае, што з табой было.