Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/199
← 198. ⁂ Белы крыж, пліта, пад ёй — магіла | 199. Памятнік Верш Аўтар: Гарацый 1927 год Арыгінальная назва: Carmen XXX Пераклад: Максім Багдановіч |
200. Ікар і Дзедал → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Памятнік (Гарацый/Багдановіч). |
199. ПАМЯТНІК. Лепшы медзі сабе памятнік справіў я, |
Увагі
правіць199. Памятнік. Перадрук з тэксту час. „Krywičanin“ (1918 г., № 1) з наступнымі аўтарскімі зьменамі паводле аўтографу (п. IV, 4. 4):
У 1-м радку ў тэкст часопісу Камісіяй з аўтографу ўстаўлена слова „сабе“ для больш правільнай пабудовы вершу.
У 4-м радку ў „Krywičaninе“ выдрукавана „часу вечнага“… Згодназ аўтографам і для рытму Камісіяй словы перастаўлены („вечнага часу“).
16-ы радок Камісіяй узяты з аўтографу „І лаўровым вянком мне валасы крый“. У „Krywičaninе“ — „валасы мне“…
Варыянты аўтографу, апроч уведзеных у тэкст:
8З дзевай Весты ўсхадзіць удвох на Капітольлі жрэц…
12… хоць і ня з панства быў…
Заўвагі да I-га тому
правіцьДа вершу „Памятнік“ (т. I, № 199).
Верш „Памятнік“ (пераклад з Горацыя) перадрукаваны з тэксту часопісу „Krywičanin“ (1918, № 1), дзе 11-ты радок надрукаваны так:
— Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Танай.
У чарнавым аўтографе гэтага вершу (IV, 4,20) апошняе ўласнае імя ў прыведзеным радку напісана іначай:
Дзе царыць над людзьмі бедны вадой Данай.
Згодна тэксту Горацыя (Horat. Carm. Lib. III. С. XXX: „…et qua pauper aquae Daunuc agrestium regnavit populorum…“) ні „Танай“, ні „Данай“ не зьяўляюцца правільным чытаньнем і павінны быць выпраўлены на „Даўн“ (Daunus), і верш павінен чытацца так:
Дзе царыць над людзьмі бедны вадою Даўн.
На гэты рэдакцыйны недагляд у друку зрабіў указаньне Ю. Дрэйзін („Узвышша“, 1928, № 2-8).