Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/137

136. ⁂ Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку 137. ⁂ Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
138. Дзьве сьмерці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




137.

∗     ∗

Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт,
На вулцы ўецца пыл, і грукаціць фурманка;
«Каробушку» пяе дзіцячы альт,
І надрываецца абрыдлая шарманка.

Мо’ на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы,
Хаця-бы крышку часу адпачыць!
Здрамнуць, газэту сьвежую купіць
І прачытаць усё да імені выдаўцы?

137. Ад сьпекі пышуць дахі і асфальт. Верш у першы раз друкаваўся ў „Вянку“.
Рукапісны варыянт (папка IV, № 8, 7):
5Хоць-бы на момант жадны адпачыць!
У 2-ім радку ў тэксьце „Вянка“: „На вуліцы“. Для захаваньня рытму выпраўлена: „На вулцы“…